Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

лажэньне, у каторым яна знаходзілася на працягу XV сталецьця, [калі беларуская народная культура ўжо адстаялася і пачала ацьвердзяваць]. К гэтаму часу Вялікае Княжаства Літоўскае даволі цьвёрда ўстанавіла свае межы, і беларуская зямля рэзка абасобілася ад зямель маскоўскіх, дак што ўсе стасункі між імі, якія і былі раней, на доўгі час абарваліся бадай што зусім. Таму ўмацовываўшаяся тады маскоўская пісьменнасьць павінна была доўгі час расьці і разьвівацца бяз жаднага зьвязку з пісьменнасьцю беларускай, палажэньне каторай, як мы ўжо ўказывалі, палепшылася ў параўнаньні з папярэднімі часамі; прычынай гэтага пад‘ёму трэба прызнаць узмацаваньне некалькіх важных зьявішч, каторыя ўзрасталі, падтрымовываючы ўвесь час адзін аднаго. Першае, к тэй пары беларуская народная культура ўжо вырабілася ў аснаўных чартах, ужо адстаялася, пачала ацьвердзяваць. Будучы больш разьвітай ад культуры літоўскай, яна пераважыла гэтую апошнюю на вагах гісторыі, дак што ўсё гасударственнае жыцьцё Вялікага Княжаства адбывалася ў беларускіх нацыянальных формах, — літоўскім было тут адно толькі названьне, адзін толькі этыкет; на беларускай гаворцы ішоў суд, пісаліся акты і граматы, вяліся перагаворы з чужаземнымі гасударствамі; пабеларуску размаўлялі і вялікія князі і баяры, нават літоўцы родам, бо абеларушываньне іх ішло тады поўным ходам; звычайна, што свае духоўныя патрэбнасьці яны задавальнялі з кніг у беларускай мове, каторая, да рэчы сказаць, ужо ня мала вымыла з іх царкоўнай славяншчыны; по- руч з тым і самы лік [гэтых] кніг павялічыўся, бо цяпер іх было можна ўжо лягчэй зразумець, ды і людзей, прыхільных да чытаньня, патроху прыбывала. Павэдлуг гэтага пад‘ёму ў пісьменнасьці і рукапісаў, належачых да XV сталецьця, дайшло да нас значна болей, чым ад папярэдняга. Адных грамат налічываецца каля 9 дзесяткаў; паміж імі асаблівую ўвагу на сябе зьвяртаюць два статуты, з каторых першы дан каралём Уладзіславам II між 1420-1423 гадамі, а другі — каралём Казімірам Ягелонавічам у 1468 гаду. Разам з тым пачалі пашырацца і няпрызначаныя да гасударственнага пажытку