Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/122

Гэта старонка не была вычытаная

творы, зьяўляўшыяся, часьцей за ўсё, згуртаванымі ў розныя зборнікі. Аглядаючы іх, з рэлігійных рэчаў прыдзецца адмеціць два сьпіскі растлумачанай псалтыры (евангельля няма зусім), а так-жа сама — вучыцельную пісьменнасьць: паўчэньні Ефрэма Сірына і Кірыла Іерусалімскага, „Сабраньне слоў паўчыцельных“, „Грыгорыя, папы рымскага, гутаркі“ і інш., — усё найбольш пераклады. У асобны кут трэба аддзяліць вельмі лічныя працы рэлігійна-гістарычныя, меўшыя ў свой час і навучную вагу, што дае пачасьці адгадку нязвычайнай прыхільнасьці да іх чытачоў. Тут на першым мейсцы мы будзем павінны паставіць чаргу зборнікаў, зумысьля прыстасаваных да толькі што памянёнай мэты; паміж імі вядомыя „Чэцьі-Мінеі“, дайшоўшыя да нас у некалькіх сьпісках, і так званы, „Пролог“ апавядалі аб розных сьвятых, гуртуючы апісаньні іх жыцьця па месяцам і нават дням; тое-ж самае, толькі абэцадлавым шыхам, выкладаў „Патэрык“, празваны ад гэтага „азбучным“ („абэцадлавым“); урэшце, меўся яшчэ „Патэрык Іерусалімскі“. Усе яны мелі жэраламі сваімі падобныя-ж грэцкія зборнікі. З іншых рэчаў гэтага ж кірунку назавём жыцьцёапісаньне Іоана Златавуснага, „Казаньне аб багародзіцы“ і два бяз‘імянных зборнікі; у адным знаходзіцца апавяданьне пра мучэньні, сьмерць і ўваскрашэньне хрыста, пра пакланеньне яму трох каралёў і пра Аляксея — божага чалавека. У другім тое-ж самае, але апошняй стацьці няма… З твораў чыста-гістарычных да нас дайшоў пераклад вядомай грэцкай „Летапісі Іоанна Малалы“ і орыгінальны „Летапісец расійскіх цароў“, каторыя былі памешчаны ў адзін зборнік; апрыч таго меецца „Летапісь вялікіх князёў Літоўскіх“ з дакладзенымі да яе трыма іншымі гістарычнымі стацьцямі; урэшце трэба згадаць так званую „Летапісь Авраамкі“, склаўшуюся з некалькіх незалежных часьцей: самай летапісі, займаючай болі 300 стр., сьпіску расійскіх князёў, судзебнага зборніку, ізноў гістарычнага пералічэньня князёў, паіменаваньня мітрапалітаў, і, урэшце, кароценькай летапісі Літоўскага гасударства, выкладзенай на 14 страніцах. Гэтым і канчаецца гістарычны аддзел нашай пісьменнасьці, а разам з ім і навучны, бо між імі тады можна