Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная
4.

ЗА СТО ЛЕТ.
НАРЫС ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ПІСЬМЕННАСЬЦІ.
Ля істокаў.

1911.

Адраджэньне беларускай пісьменнасьці належыць да першых гадоў XIX-га сталецьця, калі паміж нашай краёвай шляхты патроху пачала вырабляцца інтэлігенцыя. Гэтым іменем мы адзначаем сьвядомых людзей, нясушчых сваю сьвядомасьць на карысьць простага народу нават і проці ўласнага інтарэсу. Такім чалавекам у тую пару быў, напрыклад, маршалак Завіша, каторы ў 1818 г. на Вільненскім шляхоцкім сэйме сказаў шчырую прамову аб скасаваньні прыгону, і п. Храптовіч, звольніўшы сваіх мужыкоў ад яго, і п. Бжостоўскі, што зрабіў тое-ж самае, і інш. Ня шмат было гэткіх людзей, але лік іх увесь час узрастаў, чаму асабліва памагала праца Вільненскага унівэрсытэту, адчыненага ў 1803 г.

Патроху паміж нашай шляхты пачалі варушыцца новыя думкі, нараджаліся новыя паняцьці, зьяўлялася ўвага да простага народу, народу беларускага. Вялізнае значэньне для ўмацаваньня ўсяго гэтага мела пракаціўшаяся тады па Эўропе рэха ад францускай рэволюцыі. Нязьлічанымі, нявідзімымі пуцінамі прасачываўся яе дух у тагочаснае жыцьцё, усюды спараджаючы і гуртуючы інтэлігенцыю. Гэтая апошняя зьявілася нават у многіх даўно ўжо замёршых народаў і пачала жывую працу над разьвіцьцём іх культур, ці, іншымі славамі, над іх нацыянальным адраджэньнем. Але ў нас пры надзвычайнай слабасьці інтэлігенцыі і пры поўнай неразь-