Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/127

Гэта старонка не была вычытаная

вітасьці яе беларускіх нацыянальных пачуваньняў, у нас, кажу я, усё абмежылася некалькімі крокамі, ды і тыя былі зроблены толькі дзякуючы дзе-якім асаблівым умовам тагочаснага жыцьця. У тую пару якраз ішло гарачае змаганьне маскалёў з палякамі, [і абое яны] мусілі згадаць аб даўно ўжо забытым беларускім народзе; апрыч таго гэтая завіруха збудзіла ў многіх людзей, найбольш са спольшчанай шляхты, пачуцьцё грамадзяніна, пачуцьцё любві да роднай старонкі; сторонкай-жа гэтай для іх была не варшаўшчына, не кракаўшчына, а наша беларуская зямля; беларускія казкі і песьні, што чулі яны змалку, пушчы, вазёры і рэкі нашага краю, народ беларускі, паміж каторага яны ўзгадаваліся, нават беларуская мова, да каторай была прыхільна ў хатніх гутарках старасьвецкая шляхта, — усё гэтае зраслося з іх душою, і, згадаўшы аб роднай старонцы, Беларусь бачылі яны.

Гэты краёвы патрыотызм выказаў сябе, паміж іншым, у вучоных працах, датыкаючых нашай зямлі, за што трэба сказаць дзякуй перш за ўсё Вільненскаму унівэрсытэту, меўшаму шмат якіх бліскучых сіл. З людзей, працаваўшых па беларускай архэолёгіі, трэба адзначыць брацьцяў Тышкевічаў, Пржэзьдзецкага, Кіркора; з гісторыкаў — Бандтке, Лукашэвіча, Балінскага, Ліпінскага, Нарбута, Ярашэвіча, Даніловіча і інш., з этнографаў — Ліндэ, [Хадакоўскага], Чарноўскую, Шыдлоўскага, Фалютынскага, Мухлінскага, Голэмбёўскага, Рыпінскага, а асабліва Чачота і Зянькевіча; праўда, гэтыя вучоныя, як і ўся тагочасная польская інтэлігенцыя, лічылі Беларусь польскім краем дый думалі, што, разьвіваючыся, беларусы мусяць прыстаць да польскай культуры і рана ці позна, а сальлюцца такі з польскім народам; але ўсё-ж-ткі яны, гаворачы аб нашым краі, так ці сяк, а памагалі вырабленьню пачаткаў нацыянальна-беларускага самапачуцьця між краёвай інтэлігенцыяй, а так-жа і лепшаму пазнаньню беларускай мовы.

У краснай пісьменнасьці гэты-ж самы рух выліўся ў розных творах, маляваўшых польскай мовай жыцьцё беларускіх сялян і дробнай шляхты, чаму з саракавых гадоў вельмі