Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/135

Гэта старонка не была вычытаная
6.

ЗА ТРЫ ГАДЫ.
АГЛЯД БЕЛАРУСКАЙ КРАСНАЙ ПІСЬМЕННАСЬЦІ 1911—1913 г. г.

1913.

Кінуўшы вокам на сьпісак кніг, надрукаваных пабеларуску, памешчаных на вокладцы якой-небудзь нашай кніжкі, бачым, што беларуская пісьменнасьць расьце. Заместа аднэй, выходзяць цэлых чатыры газэты („Наша Ніва“, „Саха“, „Лучынка“, „Biełarus“), зьявіліся ўжо тры зборнікі „Маладой Беларусі“, дзе знаходзяць сабе прытулак вялікшыя творы, выдана шмат новых дробных кніжак і нават колькі нямалых, каляндар беларускі друкуецца аж у 20.000 экзэмп., залажылася выдавецтва, мэта каторага — друкаваць кніжкі да навучаньня ў школах, адкрылася беларуская кнігарня (кніжная крама) і т. д. і т. д.

Але ня гэты ўзрост цікавіць нас, а ўзрост вартасьці твораў нашых пісьменьнікаў. Гляньма-ж, што і як пішуць яны ды папробуем ацаніць здабыткі гэтай іх працы.

Першае слова — аб Я. Купале і яго вялікай, пекна выданай кнізе вершаў „Шляхам жыцьця“. З радасьцю бачым, што талент Купалы разьвіваецца, зьяўляюцца новыя мэты, новыя спосабы творчасьці, новыя формы і вобразы. Ня толькі нядоля нашай вёскі ды нацыянальныя справы Беларушчыны цікавяць яго. Ужо і краса прыроды і краса каханьня знайшлі сабе мейсца ў яго творах. Там-сям прабіваецца жывы гумар. Ёсьць колькі сонэтаў (праўда, ня зусім бездаганных), баек, вершаў накшталт народнай песьні; ёсьць пробы скарыстаць з народных сымболяў і т. д. Галоўнае-ж тое, што ўсё гэта ў многіх вершах Купалы зроблена надзвычайна пек-