Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/136

Гэта старонка не была вычытаная

на, з праўдзівым уменьнем ды з вялікім пад‘ёмам пачуцьця. Часта-густа спатыкаецца прыгожая будова вершу, цікавая па спляценьню строк, расстаноўцы рыфм, ужываньню цэзур; рожнастайнасьць рытмаў з іх усягдашняй лёгкасьцю ды моцным разгонам; краса, сьвежасьць і поўназычнасьць рыфм, зьвінячых ня толькі на канцы, але і пасярэдзіне строк; гучнасьць слоў, падабраных да вершу, і шмат што іншае.

Усё гэта робіць такое ўражаньне, што ня хочацца нават казаць аб рожных недахватах, без каторых, ведама, у такой вялікай кнізе і ня можна абыйсьціся. Але маем надзею, што сам Купала зьверне на гэта ўвагу.

Апрыч гэтага Купала надрукаваў вялікую, у 100 страніц, драму „Сон на кургане“, напісаную рыфмовым вершам, і „Паўлінку“, — сцэны са шляхоцкага жыцьця (сцэнічная проза). „Паўлінка“ напісана бойка, жывою моваю і, пэўна, спадабаецца нашым чытачом.

Другі выдатны поэта, Я. Колас, пісьменьнік спакойны, просты і ўсюды сабе роўны: заўсягды можна быць запэўненым у вартасьці яго твораў. Няма ў яго чаго-небудзь вельмі моцнага, яркага, неспадзяванага, але няма і слабага, нікчэмнага. Ня ўзьбіраючыся дужа высока, ён затое ніколі ня зрываўся і ня падаў. Верш яго ня вельмі штучны, але ўсягды абдуманы і добра апрацаваны, усягды кажа аб Беларусі, усягды праняты шчырым спачуваньнем да яе гаротнай долі. З таго, што было надрукавана ў апошнія тры гады, асаблівую ўвагу зьвяртаюць на сябе (апрыч дробных вершаў) вершы-апавяданьні „Лясьнікова пасада“ і першы з двух, памешчаных у № 2 „Маладой Беларусі“. Ёсьць у іх, бездаганных па форме, і прыгожыя зраўненьні і шчырае чуцьцё, і ўменьне самымі простымі спосабамі даць жывы і верны вобраз жыцьця.

Жартаўлівыя вершы А. Паўловіча, которыя ня гледзячы на рожныя недахваты, здабылі яму вялікую прыхільнасьць паміж беларускіх чытачоў, у апошнія гады бадай што зусім не друкаваліся. Некалькі яго твораў зьявіўшыхся Ў „Biełarusie“ i „Маладой Беларусі“, былі зусім ужо іншага духу. Напісаныя добра, яны сьведчаць, што А. Паўловіч за