Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/137

Гэта старонка не была вычытаная

гэты час папрацаваў над разьвіцьцём свайго таленту. Дзе-што было памешчана і ў „Нашай Ніве“.

Ц. Гартны і Ф. Чарнышэвіч, зьяўляючыся час ад часу ў „Н. Ніве“, шмат вершаў адразу надрукавалі ў № 2 „Маладой Беларусі“. Вершы такія, што ані добрага, ані кепскага аб іх многа ня скажаш, апрыч, можа, таго, што і ў іх прыкметны рух наперад. Да таго-ж у абодвых іншы раз спатыкаюцца даволі пекныя вершы. Дабавім яшчэ, што Ф. Чарнышэвіч і цяпер ужо ўмее пісаць сьціснута і ў кароткіх словах даць малюнак прыроды, або вылажыць сваю думку, але робіць, на жаль, гэта ненатуральна заблутана.

Г. Леўчык выдаў зборнік вершаў „Чыжык Беларускі“ (польскімі літарамі). Пасьля гэтага стала відаць, што п. Леўчык і мае талент, але мала працуе над ім.

З поэтаў „Нашай Нівы“ назавём перш за ўсе А. Гаруна, ад каторага наша пісьменнасьць можа шмат чаго спадзявацца. Лёгкасьць і мілазычнасьць вершу, рупная шліфоўка яго, новае і вельмі пекнае счэпліваньне рыфм, — усё гэта дужа аздабляе яго поэзію. У дзе-якіх творах спатыкаецца сіла і сьціснутасьць мовы. Галоўнае-ж тое, што пры ўсім гэтым А. Гарун ні да каго іншага непадобны, што ён не зрабіўся нічыім „падгалоскам“". Гэта зарука, што нашы надзеі на яго талент ня пойдуць намарна.

М. Багдановіч таксама дбаў аб разьвіцьці вершу, і даў колькі „нанізак“ іх (цыкляў), новых, або па тэмах, або па форме. Сюды належаць вершы, напісаныя накшталт народных песьняў, або ў стара-францускіх формах, далей вершы аб старой Беларусі і дзе што іншае.

Гладка, як і раней, пісала К. Буйла. Л. Лобік і Стары Ўлас далі некалькі дужа няхітрых, але верных і таму цікавых малюнкаў нашай вёскі. Трэба адмеціць яшчэ Я. Журбу, К. Арла і Янука Д. Арол і Янук Д. людзі, што маюць палёт і талент, але мала шліфуюць яго. Трапляюцца ў іх вершы даволі сільныя па пад‘ёму і думцы, але і дужа часта з недахватамі. Піліпаў і інш., — усё людзі больш-менш вядомыя і раней. Урэшце адмецім, што ані К. Каганец, ані Цётка за ўвесь гэты час нічога не надрукавалі. А шкада.