Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/144

Гэта старонка не была вычытаная
8.

ЗАБЫТЫ ШЛЯХ.

1915.

Цяжкі ўдар прыняла на сябе наша краіна: на яе абшарах зышліся мільённыя арміі, точуцца бітвы, усё нішчыцца, гаспадарка гібеець, ня тысячы, а соткі тысяч людзей павінны кідаць усё сваё ды ісьці па нязьмераным дарогам далей, а куды — няма ведама; ісьці, не знаходзячы прытулку, ня маючы скарынкі хлеба, паміраючы і ад голаду і ад пошасьцяў, ня ведаючы, якую даць сабе раду.

І мы, беларуская інтэлігенцыя, будзьма ратаваць іх, як ратавалі і дасюль, будзьма ратаваць і ў сваім краю і на чужыне, памінаючы ў гэтыя грозныя часы абяцаньне, каторае ў сэрцы сваім даваў кожны з нас: сілы свае афяраваць роднаму краю. Але роднаму краю, а ня толькі ня маючым прыпынку разграмлёным людзям. Бо, баронячы наш народ, мы павінны бараніць і нашу культуру. І што-б там ні было, а гмах яе, калісьці распачаты, павінен быць збудаваны да канца. Вось чаму я бяруся гаварыць аб справах, здавалася-б, зусім не прыпадаючых да цяперашніх часоў: мова мая будзе аб адным дужа вялікім недахваце ў беларускай поэзіі.

∗     ∗

Я пільна прыглядаюся да беларускай поэзіі і заўшэ з радасьцю бачу, што яна — поэзія жывая. Не таму, або, лепей, ня толькі таму жывая, што ўжо ёсьць у яе колькі запраўды здольных песьняроў, іншы раз даючых нам поўныя натхненьня, бездаганныя творы. Гэта асаблівага значэньня ня мае. Куды большую ўвагу зьвяртае на сябе тое, што за восем-дзевяць год свайго праўдзівага існаваньня наша поэзія