Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

да, гэтая нахільнасьць да экспансыўнасьці ў маткі Максіма і ў яго самого значна была паслаблена, дзякуючы ўмовам выхаваньня, асьветы і наогул нутраной вытрыманасьці, але яна ўсё-ж такі была ім уласьціва. З прычыны таго А. Ю. любіў, жартуючы, называць сына „Малевіч“, г. зн. дзявоцкім прозьвішчам яго бабкі па лініі маткі, сымволізуючы гэтым словам той душэўны ўклад, які напамінаў экспансыўнасьць бабуні ў паслабленай форме быў агульным і для Марылі Апанасаўны і для яе сына Максіма.

Але, прызнаючы ў характары Максіма А-ча наяўнасьць некаторых рыс псыхічнага тыпу „Малевіч“, атрыманых у спадчыну ад бабуні па матчынай галіне, А. Ю. генэзіс поэтычнага таленту свайго сына ўзводзіць не да бабкі Малевіч, якая гэткім талентам не вызначалася, а непасрэдна да маткі поэты: „…Его поэтический талант есть дар его матери, в ней самой дремавший в неразвитом состоянии“. Аднак ён дапушчае, што гэты талент мог быць таксама і „осколком поэтического дарования его прабабушки Рузали, сказкам которой и песням (у запісах А. Ю-ча) он обязан пробуждением своего таланта“. Устанавіць больш дакладна ўплыў мацеры на асобныя бакі творчасьці поэты — пытаньне спэцыяльнага аналізу яго літаратурных твораў. Пакуль што мoжна, аднак, сказаць, што гэты ўплыў бязумоўна быў. І вось адзін конкрэтны прыклад: у памянёнай вышэй характарыстыцы Марылі Апанасаўны ёсьць паказаньне А. Ю. на адзін з продуктаў яе павышанай адчувальнасьці — створаны ёю, пад уплывам чытаньня Спэнсэра, вобраз чалавекавобразнага цудзішча, якое ўвасабляе жыцьцё грамадзкага організму. Гэты вобраз у некаторай варыяцыі адноўлен у вершаваных накідах поэты, напісаных, напэўна, таксама пад уплывам Спэнсэра (гл. разьдзел IV, № 261). Праўда, тут чалавекавобразнае цудзішча заменена цудзішчам спрутам, або сіфонофорай (як відаць, не бяз уплыву аднаго з артыкулаў Н. Д. Ножына — гл. артыкул М. А. Багдановіча аб Ножыне, т. II, № 60), але сам мотыў увасабленьня вельмі нагадвае вышэйпамянёны выпадак з асабовых перажываньняў Марылі Апанасаўны.