Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

старэйшай сястры Марылі Апанасаўны таксама ўсе захварэлі на сухоты і памерлі ва ўзросьце 25—27 гадоў. Максім Адамавіч, як відаць, насьледваў слабое здароўе мацеры, і гэтая абставіна, ня гледзячы на ўсе профіляктычныя захады, зробленыя бацькам, вельмі рана выявілася ў нахіле яго да сухот.

II.

Абстаноўка раньняга дзяцінства М. А-ча, на першы погляд, нескладаная і неяскравая, была, аднак, досыць значная для таго, каб унесьці ў разьвіцьцё будучага поэты шэраг значных момантаў.

Максім быў другім па ўзросту дзіцём у сям‘і. Дата нараджэньня яго — 27 лістапада (ст. ст.) 1891 г. Як і старэйшы яго брат Вадзім (першы ў сям‘і), ён нарадзіўся ў Менску на Траецкай Гары (цяпер Пляц Парыскай Камуны) па Аляксандраўскай (цяпер Камунальнай) вуліцы ў доме Карказовіча (цяпер дом № 25), у дварэ, на другім паверсе; там зьмяшчалася тагды 1-ае прыходзкае вучылішча і настаўніцкая кватэра А. Ю-ча; двое іншых дзяцей А. Ю-ча і Марылі Апанасаўны (усяго было чацьвёра дзяцей), сын Леў і дачка Ніна, нарадзіліся ў Горадні, куды А. Ю. па службе перавёўся з Менску ў чэрвені 1892 году.

Раньняе дзяцінтства Максіма А-ча, такім чынам, праходзіла ўжо ня ў Менску, а ў Горадні (1892—1896); разам з усёю сям‘ёю ён перавезен быў туды 6 месяцаў ад роду. У Горадні А. Ю. пасяліўся на краі гораду, дзе ўмовы выхаваньня малых дзяцей былі, як ён сам паказвае, зусім спрыяльнымі: на дварэ быў садзік, наўкол сады, поле, непадалёку лес і Нёман. Дзеці, карыстаючыся досыць мяккім кліматам, шмат часу праводзілі на чыстым паветры. „Все свободное время — расказвае А. Ю. — я отдавал детям, чтобы облегчить бремя матери, у которой через два года после Максима появился новый ребенок — сын Лева. Я часто брал их на прогулку — и в поле, и в лес, и на Неман, таская Максима, как меньшого, за плечами“. Калі ўзяць пад увагу, што маленькі Максім пражыў у Горадні першыя пяць гадоў свайго жыць-