Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

і пасадзіў у суседнім пакоі на крэсла, загадаўшы яму сядзець ціха. І вось дзіця, якое па твары бацькі здагадалася, што насоўваецца гора, неяк самотна панікла, як-бы асунулася. Праз увесь час перадсьмертнай мукі мацеры яго ня было чутно. „И вот, как теперь (дадае А. Ю.), вижу склоненную фигурку с печальным выражением детского лица, с вопросительным взглядом… Маленькое подобие матери… Он все время послушно сидел на стуле. И даже смерти матери не видал“. Але ён, бязумоўна, гостра адчуў гэтую сьмерць, і яна, напэўна, была для яго адным з абуджальнікаў мэлянхолічнага настрою, што праходзіў па яго творчасьці. Гэтая-ж сьмерць была мяжою, якая аддзяліла яго дзіцячыя гады ад гадоў раньняга хлапецтва першапачатковага вучэньня. „Маленькае падабенства мацеры“, якое жыло ў раньнім дзяцінстве цеснаю спадчыннаю сувязьзю з псыхікаю „Малевіч“, цяпер, пасьля сьмерці мацеры, пераходзіла выключна пад апеку бацькі, які таксама моцна любіў дзяцей, але меў на іх пераважна інтэлектуальны ўплыў: „Малевіч“ павінен быў, у сваю чаргу, стаць „Багдановічам“, каб пасьля гармонічна зьліць абодва гэтыя душэўныя склады ў адно цэлае ў сваёй творчасьці.

Гады вучэньня прайшлі пад непасрэдным кіраўніцтвам бацькі. Першапачатковае навучаньне дзяцей А. Ю. пачынаў з шасьцёх гадоў і вёў у пэўнай сыстэме. Спачатку лемантар і „Родное Слово“ (чч. I і II), потым „Детский мир“ Ушынскага; потым гісторыя, географія, пачаткі фізыкі, хіміі, зоолёгіі і іншых навук у популярных нарысах, апісаньнях падарожай, урыўках з адпаведных чытанак і іншых дапаможніках, даступных для дзіцячага ўзросту. Сутнасьць сыстэмы навучаньня ў А. Ю-ча зводзілася да таго, каб на матар‘яле даступных для дзяцей нагляданьняў і шляхам чытаньня дапасаваных да ўзросту, у меру магчымасьці, мастацкіх твораў даць дзецям яшчэ да паступленьня іх у сярэднюю школу, — як ён кажа, - „полный маленький круг знаний“. Можна, калі хочаце, спрачацца з пэдагогічнага і методычнага боку з такім падборам першапачатковых навучальных кніг, якія ён паказвае ў сваіх „Материалах“, але нічога нельга