Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

цтвам А. Ю-ча, адзначыць пільную ўвагу кіраўніка да абуджэньня і разьвіцьця эстэтычнага густу ў сваіх вучняў. „Развитию вкуса, эстетических чувств, художественности — расказвае А. Ю. — придавалось большое значение. Дети декламировали и заучивали стихотворения только высоко художественные. Попутно выяснялись приемы художественного творчества: меткие и живописные эпитеты, искусные метафоры и все вспомогательные приемы художественной речи. А главное — я стремился путем чтения художественных произведений вызвать определенное настроение, пробудить сочувствие, заставить дрожать ответные струны“. Такім чынам, пачуцьцё мастацкай формы і знаёмства з мастацкай тэхнікай будучы поэта мог вынесьці ўжо з першапачатковых бацкаўскіх лекцый і гутарак. У інтарэсах больш суцэльнага разьвіцьця чытаньне было так наладжана, каб роўналежна з чыста літаратурным матар‘ялам даць юнаком-чытачом і матар‘ял у іншых галінах ведаў, напрыклад, у прыродных навуках. Апрача таго, бацька заахвочваў і да фізычных практыкаваньняў — ад лёгкай гімнастыкі і да лазанья па дрэвах і крутых берагох. Рабіліся спробы таксама, шляхам практыкаваньняў у сталярным і сьлясарным рамястве, выпрацаваць адпаведныя працоўныя звычкі. Але гэты бок выхаваньня ня ўдаўся дзеля таго, што к школьным гадом здароўе дзяцей, у тым ліку і Максіма, стала пагражаць небясьпекаю з боку нахілу іх да сухот.

Але ўсё-ж такі з 11-гадовага ўзросту для Максіма пачалося правільнае школьнае жыцьцё. Ён паступіў у 1902 г., пад канец свайго адзінаццатага году, у Ніжагародзкую гімназію. Тут ён прабыў шэсьць гадоў, з першай клясы па пятую ўключна, прычым у чацьвертай клясе заставаўся на другі год. У 1908-9 навучальным годзе, з пераходам А. Ю-ча (з 1907 г.) на службу ў Яраслаў, ён пераведзен быў у 6-ую клясу Яраслаўскай гімназіі, якую і скончыў у чэрвені 1911 г.

III.

Навучаньню ў гімназіі, пасьля сыстэматычнай хатняй падрыхтоўкі і пры наяўнасьці далейшага хатняга кіраўніцтва