Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

самаадукацыі ў дзяцей, А. Ю. дадаваў выключна формальнае значэньне, як некатораму працяглам іспыту, праз якія трэба прайсьці, каб папасьці ў вышэйшую школу. Аднак-жа ён адзначае шэраг момантаў з гімназічнага жыцьця Максіма, якія маглі мець добры ўплыў на яго разьвіцьцё.

Першы момант — гэта паасобныя настаўнікі, якія складалі лепшую частку педагогічнага пэрсоналу гімназіі. Да іх належыць С. В. Шчарбакоў, дырэктар Ніжагародзкай мужчынскай гімназіі; чалавек высока адукаваны, буйны грамадзкі дзеяч, старшыня цэлага шэрагу навуковых і асьветных таварыстваў, ён меў разам з гэтым вялікі пэдагогічны такт. У сям‘і Шчарбакова, якога А. Ю. у сваіх успамінах называе сваім сябрам, Максім быў прыняты як свой, і гэта інтэлігентная і, між іншым, здольная да музыкі сям‘я мела для Максіма, на думку А. Ю-ча, немалаважнае адукацыйнае значэньне. Сярод іншых выдатных маладых настаўнікаў гімназіі А. Ю. адзначае А. К. Кабанова, настаўніка гісторыі. А. К. Кабаноў, беларус па пахаджэньні, быў, паводле сьведчаньня А. Ю-ча, знаўцам менавіта беларускай гісторыі, і маладога Багдановіча зьвязвала з гэтым выкладчыкам „любовь к Белоруссии и интерес к белоруссике“. Дзеля гэтага нават пасьля пераезду з Ніжняга-Ноўгараду ў Яраслаў Максім Багдановіч і надалей вёў з Кабановым перапіску аб пытаньнях беларусазнаўства або, як кажа А. Ю., „по белоруссике“. Такім чынам, калі гурткі самаадукацыі, аб якіх таксама ўспамінае А. Ю. і якія кіраваліся маладымі выкладчыкамі Ніжагародзкай гімназіі, давалі Максіму, удзельніку гэтых гурткоў, матар‘ял для агульнага разьвіцьця, то зносіны з Кабановым выхоўвалі ў ім цягу да беларускага руху, якая з гадамі ўсё больш і больш вызначалася. У асяродзьдзі пэдагогічнага персоналу Яраслаўскай гімназіі, у якой Максім Багдановіч вучыўся, пачынаючы з шостай клясы, таксама знашоўся адзін выкладчык, з якім ён блізка зышоўся на глебе літаратурных інтарэсаў. Гэта быў В. В. Белавусаў, „типичный гуманист“ — як яго азначае А. Ю., — „великолепный знаток греческого и латинского языков и классической древности“. Разам з гэтым Балавусаў добра ведаў і новыя эўропейская мовы. „Максим