Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

очень часто его посещал“ — расказвае А. Ю. „Беседы этого высокообразованного человека по вопросам литературы и искусства несомненно имели благотворное влияние на развитие Максимова вкуса и художественного чутья. Он же руководил занятиями Максима при изучении последним языков греческого, итальянского и французского, которыми Максим занимался не только в гимназическое время, но и в годы студенчества, пользуясь руководством и указаниями этого своего учителя и друга“. Пад кіраўніцтвам В. В. Белавусава, трэба думаць, канчаткова ўмацавалася тая шырокая цікавасьць да ўзораў антычнае і заходня-эўропейскае літаратуры, якая была заложана яшчэ бацькаўскаю сыстэмай першапачатковага навучаньня і пазаклясавых заняткаў; адгэтуль-жа, мусіць быць, вядзе свой пачатак нахіл Максіма Багдановіча да антычнай мэтрыкі і да перакладаў і перайманьняў з антычных і заходня-эўропейскіх поэтаў (гл. т. I, разьдз. II, „Вянок“, №№ 153, 154, 169, 178 і разьдз. III — пераклады).

Другі момант у гімназічным кругабезе жыцьця М. Багдановіча, які мае сувязь з ростам яго разумовых і літаратурных інтарэсаў, трэба бачыць у яго ўдзеле ў гімназічным рэволюцыйным руху. Гэты рух ахапіў Ніжагародзкую гімназію, як і іншыя навучальныя ўстановы, у 1905 і 1906 годзе. Звонку гэта выявілася ў вучнёўскіх мітынгах і ўсялякіх школьных непарадках аж да ўзрыву бляшанкі з порахам, вынікам якіх было часовае зачыненьне некаторых клясаў. Максіма Багдановіча гэты рух застаў у 4-ай клясе, дзе ён прабыў два гады (1905-1906, 1906-1907). У адносінах да школьнага жыцьця ўдзел яго ў рэволюцыйным руху прывёў 1) да таго, што ён, адарваўшыся, як і некаторыя іншыя яго таварышы, ад правільнага вучэньня, прымушаны быў застацца на другі год у тэй самай клясе; 2) да таго, што ён, пакрываючы таварыша, умяшаў сябе ў справу аб узрыве ў гімназіі і прымушаны быў даваць тлумачэньне гімназічнаму начальству і 3) да таго, нарэшце, што яго не адразу прынялі ў Яраслаўскую гімназію, як непакойнага вучня, і першы час пасьля прыёму яго (у 6-ую клясу, у сярэдзіне 1908-9 вуч.