Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/258

Гэта старонка не была вычытаная

21.

ХТО МЫ ТАКІЯ?
ЛІСТ ДА ПРОСТЫХ ЛЮДЗЕЙ.

* 1914-1915.

— Хто вы такія? Што вы за народ?

Так пытаюцца ў нас, простых людзей. Але мы і самі ня ведаем.

Вакол усе кажуць: я — паляк, я — літвін, я — жыд. А мы нават імя свайго народу забыліся. Вось і адмаўляем: я — праваслаўны, я — каталік. Але-ж гэта названьне нашай веры, а ня нашага народу.

Каталікі часам прабуюць звацца палякамі, бо вера ў іх тая-ж. Але варт толькі пачуць польскую гаворку, каб праканацца, што гэта не такі народ, як мы.

Другія, а надта праваслаўныя, называюць сябе рускімі. Але калі глянуць на рускіх з-пад Масквы, або з-пад Кіева, дык шмат у чым пабачым рожніцу між намі ды імі.

Гэта таму, што рускіх народаў тры. Усе яны аднаго кораню, але шмат часу жылі паасобку, і так сталася з іх тры розных рускіх народы; у кожнага — сваё найменьне, свая гаворка, свае звычаі, свае песьні, свая вопратка.

Адзін рускі народ жыве пад Масквою і далі; завецца ён вялікарускім. Другі жыве пад Кіевам і завецца украінскім.

Мы — трэці народ рускага кораню, завёмся беларусамі, і старонка наша завецца Беларусь. Ёсьць паміж нас праваслаўныя, ёсьць і каталікі, але народ з нас адзін, бо ўва ўсіх адна гаворка, адны звычаі, адны песьні, адна вопратка, адзін лад жыцьця.

Беларусы! Мы — вялікі народ, нас дванаццаць мільлёнаў, шырока раскінуліся мы і спрадвеку жывём тут. Гэта наш