Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

ўвайшлі, як матар‘ял, у яго творчасьць, галоўным чынам за раньнія гады. Сярод гэтых уражаньняў асаблівую ўвагу спыняе яго знаёмства з аднэю маладою дзяўчынаю, якое пакінула сваеасаблівы сьлед у яго вершах (т. I, разьдз. I, №№ 6 і 18) і ў перапісцы.

Рэшта паездак — на Беларусь у 1911 годзе, на кумыс у 1913 годзе, у Стары Крым у 1915 і, нарэшце, апошняя паедка ў Ялту ў 1917 г. — адносяцца ўжо да гадоў па сканэньні гімназіі.

Апрача трох адзначаных ужо момантаў з гімназічнага жыцьця Максіма Багдановіча, г. зн. уплыву настаўніцкага асяродзьдзя, асяродзьдзя сяброўскага, асабліва ў сувязі з рэволюцыйным рухам у гімназіі, і ўплыву вонкавых, пазаклясных перажываньняў — галоўным чынам, паездак на кумыс і ў Крым, — неабходна ўзяць пад увагу таксама і самыя адносіны яго да вучэньня ў школе. Першыя часы ён вучыўся добра, тым больш, што сыстэматычная хатняя падрыхтоўка палягчала яму школьную работу. Але ў 1905-1906 гадох, калі вучэбныя заняткі наогул вышлі з каляіны пад уплывам політычных падзей, Максім, нараўне з іншымі сябрамі, значна астыў у адносінах да школы і ў апошнія гады свайго вучэньня ў гімназіі, г. зн. у 1908—1911 гг., аддаваў ужо досыць мала энэргіі і часу гімназічнай працы. Адгэтуль робіцца зразумелым, што ён скончыў курс з сярэднім атэстатам, у якім адметкаю „отлично“ ацэнены толькі расійская мова з славеснасьцю і законазнаўства, адметкаю „чатыры“ — філёзофская пропэдэўтыка, фізыка, гісторыя і географія, адметкаю „тры“ — усе іншыя прадметы. Самыя адносіны яго да наведваньня гімназіі і да лекцый былі таксама сярэднія: клясныя журналы адзначаюць (па даведках А. Ю-ча) частыя яго спазьненьні, пропускі лекцый, уход з лекцый, заняткі на лекцыях пабочнай справай і г. д.

Жвавы і рухавы, рана — чуць ня з трэцяе і чацьвертае клясы — захоплены пазакляснымі інтарэсамі школы, Максім Багдановіч натуральна ня мог цалкам аддацца звычайнай школьнай рабоце і дзяліў сваю ўвагу і час паміж школьнымі і пазашкольнымі заняткамі, асяродзьдзем хатнім і ася-