Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

родзьдзем сяброўскім, рэволюцыйным рухам і захапленьнем беларусазнаўствам або „беларусікаю“, паводле выразу А. Ю-ча. Прыходзіцца аднак констатаваць, як бясспрэчны факт, што „беларусіка“ ўжо ў гімназічныя гады, асабліва ў сярэдніх і старэйшых клясах, стаяла ў цэнтры ўсіх іншых інтарэсаў і захапленьняў Максіма Багдановіча, і ў ёй, як у фокусе, сыходзіліся і пераламляліся ўсе тыя інтэлектуальныя, эстэтычныя і соцыяльна-політычная перажываньні, якія прыпадаюць на гады школьнага вучэньня; да яе менавіта, да гэтай „беларусікі“, ён адносіў іх цалкам, як другарадны, дапаможны матар‘ял, які павінен быў увайсьці ў склад яго веданьня радзімы і ў склад тых пытаньняў, якія былі зьвязаны з ёю і яго хвалявалі. З гэтым пануючым ухілам у бок беларусазнаўства Максім Багдановіч уступіў у свае студэнцкія гады.

IV.

Студэнцтва зьяўляецца для Максіма Багдановіча апошнім кругабегам, які завяршаў яго короткі жыцьцёвы шлях. Дзеля гэтага ўсе тыя моманты, якія асабліва важны для выяўленьня крыніц творчасьці данага пісьменьніка і якія знаходзяцца, галоўным чынам, у гады дасьпяваньня яго таленту, у дачыненьні да Максіма Багдановіча прыходзіцца шукаць у яго студэнцкіх гадох, за межамі якіх яго далейшае дасьпяваньне, як чалавека і пісьменьніка, было перарвана раньняю сьмерцю.

Як і трэба было чакаць, пераважны ўхіл у бок беларусазнаўства павінен быў падказаць Максіму Багдановічу неабходнасьць выбару менавіта філёлёгічнай адукацыі. Па пытаньні аб гэтым выбары А. Ю. робіць наступныя заўвагі ў сваіх „Материалах“: „Еще перед поездкой в Вильно (г. зн. вясною 1911 г.) Максим имел со мной беседу относительно выбора факультета. Он заявил мне, что хочет поступить в Петербургский Университет на филологический факультет. Дело было ясно: к словесности он имел наибольшую склонность. Сверх того он прибавил, что проф. Шахматов обращался в Вильно в редакцию „Нашей Нивы“ с просьбой ре-