Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/3

Гэта старонка не была вычытаная

Пры тым першы разьдзел, найбольш складаны і багаты матар‘ялам, падразьдзелены на тры групы артыкулаў: беларуская літаратура, украінская літаратура і расійская літаратура; на тэй-жа падставе разьдзел чацьверты разьбіты на два падразьдзелы: першы — літаратурныя нататкі і рэцэнзіі, другі — нататкі і рэцэнзіі на тэмы навукі, мастацтва і публіцыстыкі, а разьдзел пяты — на тры падразьдзелы: соцыолёгічныя нарысы, крымскія ўражаньні і пераклады.

Гэты рэдакцыйны падзел усяго другога тому на разьдзелы і падразьдзелы, які, дзякучы рознастайнасьці матар‘ялу, праўда, цяжка было вытрымаць зусім дакладна, у кожным выпадку прыметна згладзіў некаторую стракатасьць зьместу прозы М. Багдановіча, падпарадкаваўшы ўвесь друкаваны матар‘ял вядомай сыстэматызацыі. Але ён не пазбавіў другі том ад іншае стракатасьці — з боку літаратурнае мовы, на якой друкуюцца прозаічныя творы, бо яны былі напісаны поэтаю часткова — пабеларуску, часткова — парасійску (большасьць на расійскай мове — 53, меншая частка — на беларускай — 10); адзін артыкул напісаны на украинскай мове. Выдзеліць творы на беларускай мове і творы на расійскай мове ў дзьве паасобныа групы (як гэта зроблена ў I-м томе ў адносінах да вершаў Багдановіча) ня было магчыма, таму што тады трэба было-б адмовіцца ад тэматычнага падзелу ўсяго матар‘ялу, узятага цалком, і ў абедзьвюх групах, такім чынам, атрымаўся-б яшчэ больш стракаты падбор артыкулаў, нарысаў і нататак зьмешанага па сваім зьмесьце характару.

У межах трох першых показаных вышэй разьдзелаў і падразьдзелаў камісіяй па магчымасьці вытрыманы хронолёгічны парадак; у чацьвертым разьдзеле хронолёгічны парадак нататак і рэцэнзій заменены тэматычным з мэтаю ўкласьці гэты рознастайны матар‘ял у больш зьвязную і стройную групоўку; у разьдзеле пятым соцыолёгічныя нарысы надрукаваны ў парадку тэматычным (нарыс аб М. Д. Ножыне, як папярэдніку М. К. Міхайлоўскага, зьмешчаны раней), а пераклады разгрупаваны паводле аўтараў. Даты ўстанаўляліся на тых-жа падставах, якія былі прыняты для першага тому, а ўласна: у адносінах да большасьці артыкулаў, якія не захаваліся ў аўтографах і таму перавыдаюцца з друкаваных орыгіналаў, выкарыстана дата іх надрукаваньня, за выключеньнем аднаго пасьмертнага артыкулу (№ 21), для якога дату надрукаваньня ўдалося замяніць прыблізнаю датаю напісаньня; некаторыя артыкулы, узятыя з аўтографаў (№ № 8, 24, 26), атрымалі дакладную дату напісаньня на падставе фактыч-