Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

комендовать ему молодого человека, который бы, под его руководством, посвятил себя изучению языка, этнографии и истории Белоруссии, для подготовки к занятию специальной кафедры по белоруссоведению; далее он заявил, что рекомендовали именно его и что он этого хочет, к этому стремится“. Такім чынам, перад Максімам А-чам вызначалася простая дарога да навуковага беларусазнаўства, якая найбольш адпавядала ўсім яго нахілам і ўсім найбольш трывалым фактарам яго дзіцячага і юнацкага разьвіцьця. Ён павінен быў, застаючыся беларускім поэтам, стаць разам з тым і высокаквааліфікаваным навуковым беларусазнаўцам, і трэба пашкадаваць, што лёс і ў гэтым выпадку быў да яго бязьлітасны і прымусіў яго сайсьці з гэтага шляху. Перашкод на гэтым шляху было дзьве: папершае, яго хвароба, якая ўсё больш і больш абвастралася і не дазваляла яму перасяліцца ў Пецярбург з яго няспрыяльным для сухотнага кліматам і, падругое, матар‘яльныя магчымасьці яго бацькі, які ня мог адразу двух сыноў утрымоўваць па-за Яраслаўлем у якім-небудзь унівэрсытэцкім горадзе (малодшы брат Максіма, матэматык, абавязкова павінен быў вучыцца дзе-небудзь ва унівэрсытэце дзеля таго, што ў Яраслаўлі матэматычнага факультэту ня было). Пры гэтых умовах Максіму А-чу заставалася толькі паступіць у Яраслаўскі Юрыдычны Ліцэй, каб паранейшаму жыць у хатняй абстаноўцы, але Ліцэй, вядома, не адпавядаў яго навуковым інтарэсам. Адносіны яго да Ліцэю, як вышэйшае навучальнае ўстановы, А. Ю. характарызуе ў нямногіх словах так: „Лицей он посещал довольно аккуратно, зачеты сдавал на „весьма“, но лекции слушал не часто: больше занимался в обширной лицейской библиотеке и в читальне“. Лицэйскі кругабег ахапляе 1911—1916 гг.

Студэнцкія гады Максіма А-ча цікавы, такім чынам, ня столькі непасрэдняй яго сувязьзю з навучальнаю установаю і яе навуковаю програмай, колькі тым ростам яго разумовага, грамадзкага і літаратурнага разьвіцьця, якое прыпадае якраз на гэты час.

Зварочваемся да яго разумовых запатрабаваньняў гэта-