Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

отека. Она среди очень ценных ярославских частных библиотек отличалась своим исключительно ценным подбором книг. Библиотекою отца Максим очень гордился и несомненно многим был ей обязан“. У самым складзе гэтай бібліотэкі намечаны былі ўжо тыя асноўныя концэнтры, паводле якіх разьвіваліся і сьпелі разумовыя інтарэсы Максіма А-ча. Гэтыя концэнтры, лічачы ад больш шырокіх да больш звужаных — наступныя: сусьветная літаратура, славянства і літаратура на славянскіх мовах, беларусазнаўства. У ўспамінах Н. Г. Агурцова[1] прыводзіцца водзыў самога поэты аб складзе бацькаўскай бібліотэкі, які ён раз выказаў у гутарцы з Н. Г. Агурцовым: „Меня воспитывал отец. Как-то я показывал вам его библиотеку. В ней все есть существенное, что появлялось когда бы то ни было в литературе всего мира. Мы с детства проходили эту мировую школу. Отец начинал, с чего начинает каждый народ в своем творчестве, с эпоса. Мы уже в детстве знали „Рустема и Зораба“, „Илиаду“, „Калевалу“, былины и пр. и пр. Потом мы приступили к лирике и драме. Конечно, главное внимание обращалось на славянские литературы“… Апрача бібліотэкі бацькі, Максім Багдановіч шырака карыстаўся і Ліцэйскаю бібліотэкаю, дзеля якой ён уласна і наведваў Ліцэй, які параўнаўча мала цікавіў яго сваёю лекцыйнай часткай. Ці даставаў кнігі Максім яшчэ і з другіх крыніц, сказаць цяжка, аднак бясспрэчна тое, што кола чытаньня ў яго было вельмі шырокае, і зусім адпавядала ўсім вышэйпаказным концэнтрам — літаратуры сусьветнай, літаратурам славянскім і беларускай літаратуры, якая на агульным літаратурным фоне займала асабліва значнае месца.

А. Ю. дае прыблізны пералік тых літаратурных імёнаў, якія ўваходзілі ў кола інтарэсаў яго сына як у гімназічныя, так і асабліва ў студэнцкія гады яго жыцьця. „Греческих поэтов, особенно Анакреона и Феокрита, читал он в переводах

  1. „Усе ўспаміны“, таксама як і „Материалы“ А. Ю-ча, у даным нарысе цытуюцца паводле аўтографаў, якія захоўваюцца ў зборы рукапісаў Катэдры гісторыі беларускае літаратуры ІБК.