Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

Ф. Імшэнік адзначае цікавы факт, што Максім Адамавіч спэцыяльна вывучаў нямецкую мову, каб мець магчымасьць выдатныя творы нямецкай літаратуры перакласьці на беларускую мову; пры гэтым яго ўвагу прыцягваў, як матар‘ял для перакладу, галоўным чынам Гэйнэ (гл. т. I, разьдз. III, № № 203—8). А. А. Залатароў таксама паказвае на ўласьцівае Максіму Адамавічу шырокае знаёмства з рознымі ўзорамі вершаванай поэзіі: „Он любил читать — всегда на память — стихи Блока, Белого, Моравской и читал всегда очень хорошо: взволнованно и сдержанно вместе“. У сваіх уласных рукапісных нататках і накідах Максім А-ч некалькі разоў робіць пералік кніг — мусіць, прызначаных да прачытаньня або ўжо прачытаных, і кожны раз гэтыя пералікі кажуць аб шыраце яго чытальніцкіх інтарэсаў (гл. рукапісы М. Багдановіча, пп. I і II). Як з даведак, якія даюцца ў успамінах аб Максіме Адамавічу, так і з яго ўласных нататак можна таксама ўстанавіць, што ў сучаснай яму мастацкай літаратуры сымболізм францускі і расійскі асабліва прыцягнуў да сябе яго ўвагу.

На гэтым агульным, даволі шырокім фоне сусьветнай і, у прыватнасьці, славянскай літаратуры, — трэці концэнтр кніжных інтарэсаў Максіма А-ча зьяўляецца больш вузкім, але ў той самы час больш паглыбленым. Гэта тое кола чытаньня, якое зьвязана з беларусазнаўствам наогул і асабліва з беларускай літаратурай.

Як асноўны момант у разумовых імкненьнях маладога поэты, цікавасьць яго да беларускай культуры ў студэнцкія гады дасягнула найбольшай паўнаты і напружанасьці. Але цесная ўвязка поэты з радзімаю і самы характар гэтай увязкі будуць больш зразумелымі, калі мы вернемся некалькі назад і высьветлім яе генэзіс і разьвіцьцё. Сувязь Максіма А-ча з радзімаю ўстанавілася здаўна, яшчэ з дзіцячых гадоў. Элемэнт спадчыннасьці, як мы ўжо бачылі, адыграў у гэтай сувязі значную ролю. Сам А. Ю. настойліва гаворыць аб уплыве на свайго сына беларускай традыцыі па лініі яго продкаў і бліжэйшых сваякоў: „Общий уклон его чувства и влечения в сторону всего родного, белорусского,