Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

есть дело наследственности — той темной подсознательной сферы, которую мы, рождаясь, выносим на свет божий, как неот‘емлемое достояние наших предков, безразлично — плохое ли оно или хорошее“. У абстаноўцы раньняга выхаваньня і навучаньня гэтая спадчыннасьць атрымала далейшае разьвіцьцё. У гэтых адносінах, паводле сьведчаньня А. Ю-ча, вялікае значэньне меў самы сямейны склад жыцьця Багдановічаў і бліжэйшае іх радні. „Моя семья“, кажа А. Ю., „и тесно с ней связанные семьи моих двух сестер, Гапановичей и Голованов, (тоже чисто белорусские, которые так срослись, что в сущности представляли одну семью в трех разных квартирах), были своего рода белорусской колонией в далеком краю при слиянии Оки и Волги“. Асабліва сястра А. Ю-ча Магдалена Гапановіч, была, паводле слоў А. Ю-ча, „носительницей традиций рода“ і шанавала звычаі і абрады беларускай старасьветчыны. Максім, дзіцём і хлопчыкам, вольны час праводзіў якраз у сваіх цётак у дачыненьні з сваімі стрэчнымі братамі і сёстрамі, і тут яму прыходзілася чуць і апавяданьні з роднай краіны, і беларускія казкі, і беларускія песьні, і беларускія пасловіцы, і, „крылатыя словы“ з народнае гутаркі. А. Ю. прыводзіць сваеасаблівы прыклад увязкі творчасьці Максіма Адамавіча з гэтаю сямейнаю атмосфэраю жыцьця яго цётак, як аднэю з раньніх крыніц яго вершаванай поэзіі. „И я, и моя сестра Магдалина любили напевать любимую песню нашей матери, которую она певала в длинные зимние вечера, при свете лучины или коптящей лампочки, сидя на лежанке за шитьем или прялкой: „А дзе-ж тая крынічанька, што голуб купаўся?“ — и мы видим, что он (Максім А-ч) ее использовал, как художественный мотив, для создания определенного настроения в своей пьеске „Вечар“ (т. I, р. II, „Вянок“, № 122).

Да ўплыву сямейнай сфэры досыць рана далучыліся і кніжныя ўплывы, якія таксама спрыялі ўмацаваньню сувязі будучага поэты з яго радзімай, — яе мовай і творчасьцю. Кніжныя ўплывы пачынаюцца з чытаньня беларускіх казак у запісах бацькі і ў іншых зборніках: ад чытаньня казак Максім перайшоў да песень, загадак, пасловіц і іншых матар‘я-