Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/364

Гэта старонка не была вычытаная
ЛІТАРАТУРА.

33.

СОНЭТ.

ТЭОРЭТЫЧНА-ГІСТАРЫЧНЫ НАРЫС.

Паняцьце аб сонэце дасюль яшчэ астаецца даволі зыбкім, цякучым, дасюль яшчэ яно не застыла, не ацьвярдзела, не атрымала закончаных форм. З аднаго боку самі поэты па няведзеньню альбо і па нядбаласьці ўсякімі licentiis poeticis не давалі яму скрышталізавацца, зрабіцца болі ўстойчывым; з другога — рознымі тэорэтыкамі пісьменнасьці разьвіваліся ня зусім адзінакавыя погляды на дзе якія бакі гэтай краснай формы. Але ўсё-ж такі было ў ёй некалькі рэчаў, пад каторыя ніхто не прабаваў падкапацца, бо разам з імі рухнуў-бы і увесь стройны сонэтны гмах. Зьвярнуўшы ўвагу да іх, мы можам сказаць, што сонэтам называецца верш, складаючыйся з чатырнаццаці напісаных пяцістопным ямбам строк, у каторых мужскія рыфмы чарадуюцца з жаноцкімі і маюць такі парадак: abbaabba, ccdede. Праўда, для апошніх шасьці рыфм шмат кім дапускаецца якое ўгодна разьмяшчэньне, але срогія тэорэтыкі, як напрыклад, Сент-Бёв альбо Леконт дэ Ліль адмаўляліся лічыць сонэтамі гэткія вершы. Адзначанага чарадаваньня трымаліся і такія майстры пісьменьніцкага цэху, як слаўнавядомы ў свой час поэта Малерб. Таго-ж будзем трымацца і мы.

Намі зроблены агульны абрыс сонэтнай формы. Усе іншыя элемэнты яе караняцца ўжо ў гэтым аснаўным ядры, гуртуючыся вакол яго. Паглядзім-жа, наколькі глыбока і моцна ўвайшлі іх карэньні ў свой грунт.

Мы бачым, што першыя восем строк сонэту скаваны між сабой ланцугом адзінакваых рыфм, зьнітаваны імі ў нешта цэльнае