Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

Такая была падрыхтоўка Максіма Адамовіча ў беларускай мове і беларускай літаратуры на парозе студэнцкіх гадоў. У студэнцкія гады заняткі „беларусікаю“ былі ім значна паглыблены. У бібліотэцы А. Ю-ча, якой Максім карыстаўся з дзіцячых гадоў, быў вялікі падбор ня толькі твораў беларускіх пісьменьнікаў, але і навуковых прац і матар‘ялаў па беларусазнаўству. Тут Максім знайшоў зборнікі і працы Шэйна, Раманава, Насовіча, Радчанкі, Доўнар-Запольскага, Карскага, Сабалеўскага і інш. Яшчэ гімназістам прывыкшы карыстацца гэтымі кнігамі, ён у студэнцкія гады цалкам увайшоў у іх. Н. Г. Агурцоў расказвае, што прышоўшы раз да М. Багдановіча-студэнта і застаўшы яго за столом, заваленым кнігамі, ён пацікавіўся даведацца, што гэта за кнігі. Выявілася, што больш за ўсё гэта былі кнігі па славянскіх літаратурах — украінскай, беларускай, чэскай і іншых; тут-жа на стале ляжалі і тоўстыя слоўнікі, — між іншым і слоўнік беларускай мовы, а сам Максім працаваў над нейкім артыкулам па адной з паказаных літаратур. Памянёны слоўнік, мусіць, быў слоўнік Насовіча, таму што гэта кніга ўваходзіла ў склад бібліотэкі А. Ю-ча. Гэтае ўпамінаньне аб слоўніку Насовіча, як настольнай кнізе поэты, неабходна ўзяць пад увагу пры аналізе лексыкі М. Багдановіча: яго беларуская мова, якая стваралася больш тэорэтычна, як практычна, перасыпана, з аднаго боку, русізмамі, а з другога — часта зьбіваецца менавіта на слоўнікавы матар‘ял Магілеўшчыны, бо, як відаць, ён многа карыстаўся слоўнікам Насовіча. Максім Багдановіч сам вельмі гостра адчуваў тэорэтычнасьць свае беларускае лексыкі і фразыолёгіі і, гутарачы ў чэрвені 1911 г. з В. Ю. Ластоўскім, часта перапыняў сваю гутарку і чакаў ад сябра папраўкі: „Мову М. Багдановіч — говорыць Ластоўскі ў сваіх успамінах — знаў яшчэ дрэнна і, гаворачы, зьбіваўся на маскоўшчыну, але чутка ўлаўліваў дысонансы, спыняўся і перапытваў: як трэба сказаць гэта правільна“, „прашу, папраўце мяне“. Гэтыя недахопы беларускае мовы М. А-ча зусім зразумелы: паводле выразу свайго таварыша Д. Дзябольскага (гл. „Воспоминания“ Залатарова) М. А. пісаў на беларускай мове, —