Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

ных даных, якія зьмешчаны ніжэй ва ўвагах; урэшце некаторая колькасьць артыкулаў, узятая як з друкаваных орыгiналаў, так і з аўтографаў, (№ № 1, 3, 4, 11, 14, 16, 18, 28, 32, 33), задатавана прыблізна па здагадцы, г. зн. поводле характару рукапісу, зьместу артыкулу, паводле даных некаторых докумэнтаў, якія датычацца біографіі і творчасьці поэты (напрыклад, лістоў), па даведках, атрыманых ад асоб, якія ведалі поэту і г. д. Падрабязнае ўгрунтаваньне кожнае паасобнае даты даецца ва ўвагах. Ня гледзячы на тое, што даты абумоўлены двума момантамі, якія не заўсёды супадаюць, — часам напісаньня і часам друкаваньня, камiсiя лічыць, што хронолёгічная канва твораў М. Багдановіча больш-менш вытрымана, бо ў большасьці выпадкаў надрукаваньне артыкулаў хронолёгічна вельмi блізка да іх напісаньня, а там, дзе хронолёгічная розьніца мiж адсутным аўтографам і друкаванаю яго копіяй даволі значная (уласна ў артыкулах, якія былі надрукаваны пасьля сьмерці поэты), заўсёды выкарыстана хоць-бы прыблiзная дата напісаньня. Для зазначэньня даты, якая ўстаноўлена прыблізна, прыняты, як і ў першым, томе значок-зорка (*); пры гэтым дзьве лічбы, злучаныя працяжнікам, паказваюць тыя хронолёгiчныя межы, у якіх мог быць напiсаны той ці іншы твор.

Пры ўстанаўленьні самага тэксту камісія трымалася тых-жа асноўных палажэньняў, якія былі прыняты для першага тому твораў М. Багдановіча: тэкст прозы М. Багдановіча быў перакладзены на сучасны правапіс усюды, дзе гэтая зьмена правапісу значна не парушала лексыкi пiсьменьніка, якая пакінута ў тэксьце ў тым выглядзе, у якім яна захавалася ў рукапісных ці ў друкаваных орыгіналах. Іншае выпраўленьне тэксту, апрача зьмены орфографіі, дапускалася выключна толькі ў тых, параўнальна нямногіх выпадках, калі ў друкаваных орыгіналах прыходзілася ўстанаўляць наяўную друкарскую памылку, якая парушала сэнс артыкулу; гэтыя папраўкі ў некаторых выпадках агавораны ва ўвагах.

Увагі да матар’ялу, які ўваходзіць у склад да другога тому, пабудаваны паводле таго-ж пляну, як і ў першым томе, г. зн. у iх уведзены фактычныя зьвесткі аб орыгiнале, з якога перадрукоўваецца даны твор, аб даце напiсаньня яго ці надрукаваньня, аб адносінах данага аўтографу да яго друкаванае копіі (гл. увагу да № 33), аб некаторых мясцох аўтографаў, якія ня зусім дакладна расчытаны і ўстаноўлены толькі па здагадцы і г. д. Апроч таго другі том выклікаў і некаторыя ўвагі, якiя зьвязаны спэцыяльна з прозаічнымi творамі М. Багда-