Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

ён пераканаўся, што яму ўласьціва была „какая-то органически сложившаяся вера в Белоруссию, как носительницу определенной культуры, отличной от культуры великорусской“. „Он доказывал, кажа Н. Г. Агурцоў очень горячо и убедительно, что так называемая Великоруссия создана ничем иным, как Белоруссией“. У гэтым вывадзе Н. Г. Агурцова з гутарак Максіма Адамавіча хаваецца або непаразуменьне, або, ва ўсякім разе, недакладнасьць. Максім Багдановіч, як відаць з яго друкаванай брошуры „Белорусское Возрождение“ (Масква, 1916 г., стар. 5, — гл. т. II, № 19), запраўды прызнаваў прыорытэт беларускай культуры над вялікарускай у межах пэўнай гістарычнай эпохі, менавіта XVI веку, але такога рашучага погляду на пахаджэньне вялікарускай культуры з беларускай ён нідзе, як мне здаецца, у сваіх нарысах і артыкулах ня выказвае. Наогул, яго нацыяналізм у гэты час носіць некаторыя адзнакі народніцкай романтыкі, таму што такія менавіта і ўплывы асяродзьдзя і ўплывы кніжныя, пад якімі ён разьвіваўся. Але романтычная закаханасьць у радзіму і ў выключна ёй уласьцівыя гістарычныя задачы ўмяраліся ўжо ў яго ў гэтыя гады сьвядомасьцю, што гістарычныя шляхі ўсіх нацый павінны весьці да унівэрсальнага людзкага прогрэсу. Гэтая апошняя думка вядзе свой пачатак таксама з эпохі романтызму і доўгі час, амаль на працягу ўсяго стагодзьдзя, захоўвае сваю романтычную афарбоўку; але ў гады моладасьці Максіма Багдановіча, г. зн. у перадрэволюцыйныя гады, яна набывае больш конкрэтны характар, як думка аб соцыяльна-рэволюцыйным руху, які набліжаецца, і для якога даны нацыянальны рух зьяўляецца толькі сродкам ці формаю.

V.

З папярэдняга прыходзіцца зрабіць вывад, што разумовыя інтарэсы Максіма Багдановіча да вядомай ступені маглі ў студэнцкую пару ўскладніцца і чыста соцыяльнымі запатрабаваньнямі і тэмамі, узятымі ня толькі ў роўніцы беларускага руху, але і ў агульналюдзкім маштабе. Так і здарылася, наколькі можна меркаваць ня толькі паводле яго