Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

вершаў і апавяданьняў гэтых гадоў, але і паводле публіцыстычных артыкулаў і рукапісных накідаў, якія маюць соцыолёгічны характар. Гэты бок яго разьвіцьця ў студэнцкія гады меў крыніцамі ня толькі кнігі, але і некаторыя жывыя грамадзкія ўплывы. Гаворачы наогул, „Максім Кніжнік“ ня быў актыўным грамадзкім дзеячом і ня быў нават звычайным абавязковым заўсёднікам таго ці іншага грамадзкага асяродзьдзя, таму што ён вельмі аддаваўся сваім габінетным заняткам. А. Ю. гаворыць, што ў студэнцкія гады Максім вёў жыцьцё ціхае, замкнёнае ў сабе самым. У сваіх „Материалах“ ён прыводзіць толькі адзін выпадак публічнага выступленьня свайго сына: „Публично выступал (он), я помню, один только раз на вечере, посвященном славянским народностям по случаю войны, где он выступал с речью о галичанах, их культуре и литературе, протестуя против руссификаторской политики, которую вели в то время в Галиции гр. Бобринский и еп. Евлогий“. „Театр (он) посещал весьма редко, только в исключительных случаях, если шли какие-нибудь выдающиеся произведения и при выдающихся исполнителях“. Урэшце, грамадзкая актыўнасьць Максіма А-ча заўсёды значна павышалася, калі справа ішла аб беларускім руху. Так, напр., ён у ліцэйскія гады прымаў чынны ўдзел у організацыі беларускага зямляцтва, у якім наладжваліся вечары з чытаньнем беларускіх твораў і спяваньнем беларускіх песень, і чыталіся рэфэраты на розныя тэмы беларусазнаўства. Але габінетная праца яго ўсё ж такі пераважала над грамадзкай.

Нягледзячы, аднак, на гэтую габінетную замкнёнасьць і, як здавалася, адчужанасьць ад жывой грамадзкасьці, у Максіма А-ча было ўсё ж такі ў студэнцкія гады пэўнае кола сяброў і знаёмых, у гутарцы з якімі ён з сфэры беларускіх настрояў, якія яго хвалявалі, часам мог пераходзіць у больш шырокую сфэру агульналюдзкіх культурных проблем, між іншым і проблем соцыяльнага характару. Гэтае кола асоб, якія складаюць для Максіма А-ча тое, што прынята называць грамадзкімі сувязямі, было даволі невялікае. А. Ю. вызначае яго ў наступным выглядзе. 3 Яраслаўскіх