Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

ден, как звездный эфир; он приносит в себе холод мирового пространства“. Гэтая тэма разьвіта М. Багдановічам у сонэце („Прынадна вочы зьяюць да мяне“), надрукаваным у „Нашай Ніве“ за 1914 г. (гл. т. I, разьдз. I, № 61). Трэба наогул адзначыць, што з Д. Д. Дзябольскім М. Багдановіча зьвязвалі тэмы пераважна філёзофскага характару (гл. верш 1911 г. „Д. Д. Дзябольскаму“ — т. I, разьдз. I, № 40).

З гэтага кола знаёмстваў у найбольшай увязцы грамадзкія інтарэсы М. А-ча маглі быць з некаторымі, ужо названымі вышэй, супрацоўнікамі „Голоса“. Уласна тут, у гэтым гуртку знаёмых М. А—ча падымаліся, мяркуючы паводле ўспамінаў А. Д. Цітова і, асабліва, Н. Г. Агурцова і А. А. Залатарова, пытаньні агульна-культурнага характару, — пытаньні аб прыродзе, значэньні мастацтва, аб літаратуры і яе адносінах да грамадзкасьці, аб увязцы нацыянальных запатрабаваньняў з агульналюдзкімі і г. д. Можна думаць, што ў гэтым-жа асяродзьдзі падымаліся пытаньні соцыяльнага характару, якія гостра ўставалі ў гэтыя перадрэволюцыйныя гады, што супадаюць з студэнцтвам Максіма Багдановіча. Гэтым, як відаць, і можна часткова вытлумачыць узмацнёную за гэты час цікавасьць поэты да соцыяльных проблем, якія ён ставіць ня толькі дапасавальна да лёсу Беларусі, але і значна шырэй (гл. т. I, разьдз. I, верш „Мяжы“ — № 59, „На глухіх вулках — ноч глухая“ — № 134, „Вы, панове, пазіраеце далёка“ — № 164, а таксама артыкулы: „Н. Д. Ножин. К пятидесятилетию со дня смерти“ і „Н. К. Михайловский. К десятилетию со дня кончины“ — т. II, № № 60 і 61; трэба аднак зрабіць агаворку, што вывучаць М. К. Міхайлоўскага М. А. пачаў яшчэ згодна паказаньню і рэкомэндацыі бацькі, а зацікаўленасьць М. Д. Ножыным магла ўжо вырасьці на падставе знаёмства з Міхайлоўскім).

Невялікія дадаткі да гэтых даведак аб грамадзкім ухіле Максіма Багдановіча дае таксама і тая частка перапіскі яго, якая захавалася[1]. Так, напр., некаторыя лісты, асабліва за

  1. Лісты розных асоб да М. А. Багдановіча, перададзеныя А. Ю-чам сярод іншых матар‘ялаў для біографіі і выданьня твораў яго сына, цяпер захоўваюцца ў рукапісах і надрукаваньню ў поўным выглядзе бяз згоды на тое іх адпраўнікаў-корэспондэнтаў Максіма Багдановіча не падлягаюць. Для данага нарысу яны выкарыстаны толькі часткова, паколькі ў іх знаходзяцца некаторыя фактычныя даныя для біографіі поэты.