Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

ли. И он тотчас-же приносил книжку, журнал или сборник ко мне, единственному человеку, который мог его понять и оценить новое произведение, чтобы поделиться своей радостью. Только через его посредство я знакомился с образцами новейшей белорусской литературы и с общим ходом белорусского возрождения“. Потым М. А. ня толькі сачыў за навінкамі беларускага літаратурнага слова, але і выпісваў на свае невялікія сродкі ўсё, што можна было. Яшчэ ў жніўні 1908 году, калі М. А. быў у 6-ай клясе гімназіі, ён, як гэта відаць з адказнага ліста выдавецкага таварыства „Загляне сонца і ў наша ваконца“, просіць беларускае выдавецтва выслаць яму новыя выданьні — усё, апрача тых, якія ўжо ў яго ёсьць; пры гэтым у пераліку прапанованых яму выдавецтвам кніг названы і зборнік Я. Купалы „Жалейка“, які вышаў у гэтым годзе. А ў 1913 годзе тое-ж выдавецтва (за подпісам Б. І. Эпімаха-Шыпілы) паведамляе яго, што высылае яму новыя кнігі, якія вышлі ў гэтым-жа годзе, менавіта зборнік Я. Купалы „Шляхам жыцьця“ і яго-ж п‘есу „Паўлінка“. Апрача таго, некаторыя з прадстаўнікоў беларускага адраджэньня, якія знаходзіліся ў перапісцы з Максімам А-чам, самі, у сваіх лістох да яго, стараліся трымаць яго ў курсе бягучых падзей беларускага літаратурнага жыцьця і гэтую інформацыю рабілі ня толькі з вялікай любасьцю да беларускай літаратуры, але і з цёплаю ўвагаю да свайго адрасата, маладога пачынаючага поэты. Такія весткі мы знаходзім у лістох С. Палуяна, В. Ластоўскага, В. Лявіцкай і інш. Так, напр., у лісьце В. Ластоўскага ад 11 жніўня 1912 году даюцца кароткія весткі з біографіі і літаратурнай дзейнасьці Ядвігіна Ш., Якуба Коласа, Янкі Купалы, Цішкі Гартнага, — і М. А., такім чынам, як-бы замацоўваў завочна сваё асабовае знаёмства з тымі пісьменьнікамі, за творамі якіх сачыў здалёк, жывучы ў Ніжнім-Ноўгарадзе і Яраслаўлі. Назапашваючы такім шляхам фактычныя даныя з сучаснай яму літаратуры, М. А. зводзіў іх часамі ў агульны нарыс (гл. захаваны ў рукапісе артыкул пад загалоўкам „Новый период в истории белорусской литературы“ — т. II, № 5, а таксама друкаваныя яго артыкулы „Глыбы і слаі. Агляд беларускай краснай пісьмен-