Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

дэмократыя, за годы наступіўшай пасьля ўздыму рэакцыі, была разьбіта. Адны сядзелі ў турмах (Я. Колас, А. Бурбіс і інш.), другія былі сасланы (Прушынскі, Лёсік і іншыя), трэція дапасоўвалі свае сілы да варункаў паднявольнага жыцьця, чацьвертыя адкрыта пайшлі ў воражы адраджэньню абоз, далучаючыся да расійскай і польскай рэакціі“… „Склад рэдакцыі „Наша Ніва“ ў 1909 годзе быў такі: А. Ўласаў, браты Іван і Антон Луцкевічы, Ядвігін Ш. (Лявіцкі), Янка Купала, В. Ластоўскі і дарыўкамі Язэп Манькоўскі (Янка Окліч) ды Чыж (Альгерд Бульба), а на пачатку лета 1909 г. прыбыў яшчэ С. Палуян“. Пры гэтым складзе рэдакцыі „Нашай Нівы“ пачаўся ўдзел М. Багдановіча ў гэтым выданьні. Спачатку яго супрацоўніцтва тут праходзіла ня зусім гладка. Па вестках В. Ю. Ластоўскага М. Б. упяршыню прыслаў у рэдакцыю „Нашай Нівы“ некалькі лісточкаў сваіх вершаў за сваім подпісам у пачатку 1909 г. Адносна гэтай першай прысылкі В. Ю. Ластоўскі дае наступную даведку: „Вершы для кожнага нумару „Нашай Нівы“ падбіраў Янка Купала, бо, апроч Я. Коласа, Купалы і яшчэ двух-трох поэтаў, 99 проц. вершаў, надсыланых у рэдакцыю, былі з дэфэктамі. Павіннасьцю Я. Купалы было папраўляць іх перад здачай у друк. Друкавалі-ж адзін-два вершы кожнага новага „поэта“, каб заахвоціць яго да пісаньня. Былі ці ня былі зроблены якія папраўкі ў вершах „Над магілай“ і „Прыдзе вясна“, я ня памятую, можа памятае гэта сам Я. Купала, але гэта былі адны з першых вершаў, надрукаваных з подпісам праўдзівага прозьвішча і імя аўтара“. Мяркуючы па тым, што першы з гэтых двух вершаў надрукаваны быў у тым нумары „Нашай Нівы“, які вышаў 1 (14) студзеня, прыходзіцца аднесьці першую прысылку вершаў М. Б-чам не к пачатку 1909 году, як паказвае В. Ю. Ластоўскі, а к самаму канцу 1908 году. У пачатку мая месяца 1909 году М. А. прыслаў у рэдакцыю „Н. Н.“ яшчэ маленькі сшытак, у якім зьмяшчалася 8-9 вершаў. На гэты раз літаратурная продукцыя М. А-ча сустрэла больш суровыя адносіны: Ядвігін Ш. назваў гэты сшытак вершаў „дэкадэншчынай“, А. Уласаў прапанаваў іх здаць у „архіў“, і толькі Я. Купала, які ўгадаў у