Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/478

Гэта старонка не была вычытаная

II.

БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАДЗКАСЬЦЬ.

* 1912-1917.

У другім разьдзеле друкуюцца дзевяць артыкулаў да пытаньня аб беларускай грамадзкасьці. З іх сем — закончаных, а два ўяўляюць сабою ўрыўкі артыкулаў (№№ 18, 24).

Тры артыкулы друкуюцца з аўтографаў (№№ 18, 24 і 25), рэшта перадрукоўваецца з беларускіх, украінскіх і расійскіх выданьняў, якія зазначаюцца ў заўвагах да кожнага артыкулу.

18. Сталецьце руху беларускага народу. Пачатак артыкулу. Друкуецца з чарнавога аўтографу. (1, 3, 6).

Артыкул можа разглядацца, як эскіз да „Белорусского возрождения“, і таму ён мог быць напісаны не пазьней 1914-га году (калі быў напісаны арт. „Белорусское возрождение“), а зважаючы на характар рукі нават некалькі раней гэтага часу — прыблізна каля 1912-га году.

Да 117 стар. …панаваўшае колькі сталецьцяў… „Колькі“ ўжыта М. Б-чам у сэнсе „ці мала“, „шмат“.

Да 118 стар. …мужыкі павінны былі адбываць… „падарашчызну“. У аўтографе было „падарашчызна“, камісіяй дапасавана — „падарашчызну“ — такі-то мужык… такая-то кабета… Ужытая аўтарам часьціна „то“, якая ў беларускай мове ня ўжываецца, пакінута бяз зьмены.

19. Белорусское возрождение. Перадрук з брошуры „Белорусское возрождение“. Москва. 1916 г. (Отдельный оттиск из журнала „Украинская Жизнь“, 1915 г. №№ 1-2). Напісаны быў, як зазначана аўтарам у „Post scriptum“ да данага артыкулу, у ліпні 1914-га году.

Да 121 стар. (зноска): Белорусское население этой территории исчисляется 8 миллионами. У артыкуле „Хто мы такія“ (№ 21) аўтарам колькасьць беларусоў вылічаецца ў 12 мільёнаў. У. М. Ігнатоўскі ў „Кароткім нарысе гісторыі Беларусі“ (Менск, 1926, стар. 8) гаворыць наступнае: „Што датыча ліку насяленьня на Беларусі, дык ён вылічаецца рознымі лічбамі, сярэдняю з якіх можа быць прынята лічба ў дзесяць мільёнаў“.

Да 122 стар. „Писар земски маеть по-руску (т. е. по-белоруски)… писати“. У тэксьце брошуры пры словах „писар земски“ стаяла заўвага „государственный канцлер“. Пры перадруку гэтая заўвага апушчана, як фактычна недакладная.

Да 123 стар. …прекрасная повесть о Тристане и Изольде, видение Тундала, сказание о Трое, длинный фантастический рассказ об Александре Македонском — Александрия и т. п. Тут пералічаны перакладныя сьвецкія аповесьці XVI—XVII в. Рыцарская аповесьць „аб Трышчане і Іжоце“ распрацоўвае поэтычную сярэднявечную легенду аб каханьні Трышчана і Іжоты; твор зьмешчаны ў зборніку XVI в. бібліотэкі гр. Рачынскіх у Пазнані (так званы Пазнанскі зборнік); зборніку пасьвечаны працы: а) А. Brückner. Ein weissrussischer Codex miscellaneus der Gräflich. — Raczyńskischen Bibliotek in Posen. („Archiv f. sl. Philologie“, IX, 345 sg.) і б) А. Н. Веселов-