Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/479

Гэта старонка не была вычытаная

ский. „Белорусские повести о Тристане, Бове и Аттиле“ в Познанской рукописи конца XVI в. („Из истории романа и повести“, II, — „Сборник отд. русск. яз. и слов. Ак. Н.“, XLIV, 123—361, 1—262); тут выдадзены і тэкст аповесьці. „Видение Тундала“ належыць да вельмі пашыранай ў сярэднія вякі літаратуры „відзеній“ аб замагільным сьвеце. Дасьледваны помнік ак. Карскім („Варшавск. Универ. Извест.“, 1894 г. и Брукнерам: „Die Visio Tundali in bömischer und russischer Uebersetzung“ („Archiv f. sl. Ph.“ XIII).

Да 123 стар. …сказание о Трое апавядае аб Траянскай вайне і разбурэньні Троі; ёсьць некалькі сьпісаў беларускай рэдакцыі гэтага твору; найбольш старажытны сьпіс зьмешчаны ў рукапісу пачатку XVII в. Публічнай бібліотэкі (F. XVII, № 5, л. 67). Гл. працы: а) А. Н. Пыпин. „Очерк литературной истории старинных повестей и сказок русских“; б) А. Н. Веселовский. „Из истории романа и повести“ II, славяно-романский отд., СПБ. 1888 г., 25—121, из „Сборника отд. русск. яз. и слов.“, т. 44. — „Александрия“ апавядае аб розных фантастычных прыгодах Аляксандра Македонскага; існуе шмат сьпісаў розных беларускіх рэдакцый гэтага твору. Гл., апроч Пыпіна, працы: а) А. Н. Веселовский. „Из истории романа и повести.“ СПБ. 1886, б) V. Iagić. Źivot Alexandra Velikoga, Starina, III; в) Истрин. „Александрия, русских хронографов.“ Москва, 1893.

Да 123 стар. …полоцкие стенные росписи кисти Сальватора Розы… Гісторык беларускага мастацтва М. Шчакаціхін дае наступную даведку: „Памінаючы аб насьценных росьпісах працы Сальватара Розы ў Полацку, Багдановіч робіць памылку. Гэткіх росьпісаў у Полацку ня было. Але запраўды ў Полацку знаходзіліся абразы, цяпер перавезеныя ў Віцебскі Музэй, — сярод іх вядомае „Забойства пакутніка Стэфана“, — якія ня зусім дакладна прыпісваліся пэндзалю Сальватара Розы. Фактычна, на „Забойстве“ ёсьць напалову сьцёрты подпіс, дзе можна бачыць словы: „Xaverius… Veronae… pinxit“ і ўмоўны знак у выглядзе розы, які ёсьць таксама і на іншых малюнках данае групы. Адсюль вынікае, што малюнкі гэтыя былі напісаны не Сальватарам, але Ксавэрам Розай, і хутчэй за ўсё ня ў самым Полацку, але ў Італіі, адкуль яны і былі прывезены ў Полацак“.

Да 123-124 стар. Все это, взятое вместе, выдвигало Белоруссию на одно из первых мест среди культурного славянства, ставя ее далеко впереди Московщины, — тогдашнего славянского захолустья, питавшегося, как чужеядное растение, духовными соками Белой Руси. — Максіму Багдановічу, як і іншым нашым пісьменьнікам нашаніўскага пэрыоду, было ў пэўнай меры ўласьціва захапленьне романтычным нацыяналізмам, якое часам прыводзіла яго да ідэалізацыі мінулага айчыны. Само-па-сабе пытаньне аб культурных узаемаадносінах Беларусі і Вялікарусі зьяўляецца вельмі складаным і маладасьледваным.

Да 125 стар. …письмо на политические и бытовые темы, исходившее якобы от известного краснослова Мелешки… Тут Багдановіч мае на ўвазе вядомую „Прамову Івана Мялешкі, кашталяна Смаленскага, якая нібы гаварылася ім на Варшаўскім Сойме ў прысутнасьці караля Жыгімонта III ў 1589 г.“. — Гл. Карский, „Белорусы“, т. III, вып. 2, Петроград, 1921 г., стр. 113-116. Сумцов, „Речь Ивана Мелешки, как литературный памятник“ („Киевская старина“, 1894 г., май).

Да 125 стар. Назовем… кс. Цецерского, автора ком. „Doctor przymuszony“ (1787 г.), его современника проф. риторики и поэзии в Забельской гимназии К. Морашевского… Твор кс. Цецерского напісаны на польскай мове пад уплывам комэдыі Мольера „Le médecin malgré lui“, але тут уведзены і беларускі элемэнт: замест мольераўскіх сялян Цібо і яго сына Пэрэна выступаюць у комэдыі двое сялян-беларусаў — Хвёдар і Апанас, якія гавораць у мове беларускай, прычым самая гэтая сцэна ў параўнаньні з адпаведнай мольераўскай значна пашырана.