Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

пачынаючым поэце вялікага мастака слова, знайшоў магчымым надрукаваць з папраўкамі ў мове і пад псэўдонімам (згодна з устаноўленым у рэдакцыі звычаем) верш пад загалоўкам „Дзьве песьні, пераклад з Ю. Сьвятагора“ (гл. т. I, разьдз. III, № 232). Запраўды, гэты верш з папраўкамі Я. Купалы быў надрукаваны ў „Нашай Ніве“ 1909 г., № 19; пад ім быў падпісан прыдуманы Ядвігіным Ш. псэўдонім Максім Крыніца“. Праз некалькі тыдняў М. А. прыслаў яшчэ некалькі вершаў разам з лістом, у якім выказваў протэст супроць замены яго прозьвішча псэўдонімам. Вершы яго і ў гэты раз, як дэкадэнскія, папалі ў „архіў“ і праляжалі там да канца жніўня, калі іх адтуль выцягнуў С. Палуян, які адчуў, як і Я. Купала, вялікую здольнасьць у маладым поэце. Апрача С. Палуяна, М. А., як поэта, знайшоў падтрыманьне ў А. Луцкевічу; потым і іншыя члены рэакцыі, за выключэньнем толькі Ядвігіна Ш., які ўпарта паказваў на тое, што вершы Максіма Багдановіча „не для народу“, прызналі М. Б. за таленавітага поэту, і ў канцы 1909 г. ў „Нашай Ніве“ надрукаваны быў цэлы шэраг яго вершаў („Лясун“, „Край мой радзімы“, „3 песьняў беларускага мужыка“, два вершы з цыклю „Вадзянік“, „На чужыне“, „Пугач“, пераклад з Гэйнэ, „Нашай Ніве“, „Разрытая магіла“, „Цемень“ — гл. т. I, разьдз. I, №№ 3, 7, 11; 13, 16, 18; разьдз. II, №№ 94, 108, 142; разьзд. III, №№ 203-8); з гэтых вершаў найбольш спадабаліся членам рэдакцыі і, так сказаць, вырашылі лёс поэты вершы „Край мой радзімы“ і з цыклю „Вадзянік“. Пасьля гэтага М. А. робіцца ўжо сталым супрацоўнікам „Нашай Нівы“ і друкуе там свае творы ў працягу ўсяго існаваньня часопісу, г. зн. да 1914 году ўключна. Яго пасяброўску ахоўваюць за гэтыя гады, як відаць з перапіскі, спачатку С. Палуян, а пасьля яго ад‘езду ў Кіеў і трагічнай сьмерці там у 1910 годзе, В. Ластоўскі; у гэтых двух сяброў малады поэта знаходзіў ня толькі крытыку свае мовы, якая звычайна пярэсьцілася русізмамі, але і ацэнку сваіх поэтычных замыслаў і мастацкай тэхнікі. Праўда, нападкі на М. Б-ча былі і пасьля 1909 году, але станавіліся ўсё слабейшымі. „З кожнаю новаю прысылкаю