Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/480

Гэта старонка не была вычытаная

Што да кс. Морашэўскага, то ён зьяўляецца аўтарам твору „Komedya“, якая напісана ў стылі старой школьнай драмы і ў якой выведзены комічныя пэрсонажы ніжэйшага гатунку (Chłop, Żyd, Djabeł, Pokutujący і інш.); з гэтых пэрсонажаў па-беларуску гавораць Chłop і Zyd; усе іншыя па-польску. Абодва творы зьмешчаны ў зборніку другой паловы XVIII ст. (1787), які знаходзіцца ў Віленскай публічнай бібліотэцы. Больш падрабязныя весткі гл.: а) Карский, „Белоруссы“, т. I, вып. 2, стар. 228—233; б) Сычевская, „К вопросу о Мольере в польской драматической литературе XVIII в.“ („Русский Филол. Вестник“, LXII, 73—109); в) В. Н. Перетц. „К истории польского и русского народного театра“ („Известия Отд. русск. яз. и слов. Ак. Н.“ 1911 г., № 3).

Да 126 стар. …плоское и написанное скверной речью подражание „Энеиде“ Котляревского, принадлежащее перу смоленского помещика Ровинского. Прыналежнасьць беларускай „Энеіды навыварат“ Равінскаму зьяўляецца спрэчнай, — паказваюць і на другога аўтара Манькоўскага з Віцебшчыны.

Да 126 стар. …трагические стихи крестьянского мальчика Петрука из-под Крошина. Гаворыцца, мабыць, пра Паўлюка Бахрыма з Крошына на Случчыне; гэты першы беларускі поэта з сялян; у 1828 г. ён вучыўся ў ксяндза — народніка Магнушэўскага, памёр у 1891 г.; вядомы адзін друкаваны верш Бахрыма „Заграй, заграй, хлопча малы“ (параўн. „Powieść z czasu mojego czyli przygody litewskie“, Poznań, 1858); прыпісваюць Бахрыму гэтак сама і твор „Гутарка Данілы з Сьцяпанам“, які пашыраўся ананімна. Гл. а) Карский, „Белорусы“, т. I, вып. 3; б) Янулайціс, „Аб маладым поэце з Крошына“ („Маладая Беларусь“, 1913 г. № 3, 9—16).

Да 127 стар. …вышедшем за границей очерке „Biełaruś“ Рыпинского… Рыпинскі адзін з прадстаўнікоў романтычнага народніцтва ў беларускай літаратуры. Яго кніжка „Białoruś. Kilka słów o poezii prostego ludu teś naszej polskiej prowincii, o iego muzyce, śpiewie, tańcach etc.“, прадстаўляе сабой курс лекцый, якія былі чытаны аўтарам у гуртку эмігрантаў у Парыжы ў 1839 г.; кніжка вышла там-жа ў 1840 г. (160 мал., 231).

Да 127 стар. …книге Барщевского“ „Szlachcic Zawalnia“. Яна зьмяшчае апрацаваныя ў польскай мове беларускія легенды; вышла ў Пецярбурзе ў 1844-1846 г. у 4-х томіках.

Да 129 стар. …поэму „Тарас на Парнасе“, содержащую между прочим выпады против Греча и Булгарина. Гэтыя „выпады“ асьветлены М. Багдановічам у спэцыяльным артыкуле „Булгарин в белорусской шуточной поэме“ (гл. артыкул № 7). Да 129 стар. Родился он (Дунін-Марцынкевіч) в 1808 г. …умер в 1885 г. Ак. Карскі зазначае іншыя даты: 1807— 1884, — гл. „Белорусы“, т. I, вып. 3, стар. 49.

Да 130 стар. …следует упомянуть богато одаренного „краевого“ поэта Владислава Сырокомлю (Кондратовича). Сырокомля (1823—1862) выдатны польскі поэта-народнік.

Да 131 стар. …польский поэт Винцук Коротынский. Беларускія вершы Каратынскага зьмешчаны ў розных выданьнях: у Альбоме, які паднесены быў у 1858 г. Александру II, пры наведваньні ім Вільні, гуртком польска-беларускіх пісьменьнікаў, зьмешчаны быў верш пад назвай „Песьня з паклонам“; другі верш знаходзіцца ў Альбоме Дарэўскага-Вярыгі; адзін верш Каратынскага „Туга на чужой старане" надрукаваны ў „Н. Н.“ 1912 г. № 49-50; нарэшце яму належыць і адзін рэволюцыйны верш „Hutarka staroha dzieda“, які быў надрукаваны два разы: у Пазнані ў 1861 і ў Парыжы ў 1862 г., — гл. Карскі, ор. cit., стар. 70—72.

Да 131 стар. Еще больше писал по-белорусски Артем Верига Даревский… Из крупнейших его произведений известны перевод „Конрада