Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/483

Гэта старонка не была вычытаная

III.

СЛАВЯНСТВА.

* 1913—1916.

У трэцім разьдзеле друкуюцца артыкулы М. Багдановіча аб славянстве. Сюды ўваходзіць пяць артыкулаў аб пытаньнях гісторыі і этнографіі Украіны і адзін з гісторыі першабытнае беларускае культуры.

Артыкулы аб Украіне ня могуць прэтэндаваць на навуковую вытрыманасьць. Прызначаліся яны аўтарам для шырокага карыстаньня і гэтым тлумачыцца як залішне сьціслае і популярнае ўкладаньне, так і многія гістарычныя недакладнасьці, якія мейсцамі ў іх дапушчаны. Зьмешчаны яны ў выданьні для паўнаты сабраньня твораў М. Багдановіча і для асьвятленьня яго літаратурнай чыннасьці.

Адзін артыкул, а іменна „Братья чехи“, у якім гістарычныя факты ўкладзены павярхоўна і зблытана, у выданьні не зьмяшчаецца.

Няяснасьці і недакладнасьці ў укладаньні фактаў па магчымасці паказаны ва ўвагах.

Паводле просьбы камісіі артыкулы на украінскія тэмы, што ўваходзяць у гэты разьдзел, былі прагледжаны проф. А. М. Ясінскім і навуковым супрацоўнікам Украінскае Акадэміі навук М. З. Леўчэнкай, таксама была ўкладзена значная частка ўваг да гэтага разьдзелу. Яны зазначаны ініцыяламі „М. Л.“.

27. Украинскае казачество. Друкуенца з аўтографу (I.19). прычым

У зборы рукапісаў пры катэдры беларускае літаратуры БК знаходзіцца два паасобнікі гэтага артыкулу, — першы паасобнік поўны, без загалоўку і другі няскончаны, з загалоўкам „Украинское казачество“. У выданьні артыкул друкуецца з першага аўтографу, загаловак-жа ўзяты з другога. Другі паасобнік крыху адрозьніваецца ад першага, але цікавымі варыянтамі не вызначаецца.

У канцы артыкулу аўтарскаю рукою зроблена прыпіска: „Адрес мой Ярославль, редакция газеты „Голос“. Супрацоўнічаць у „Голосе“ М. Б. пачаў з 1913-га году, — значыць даны артыкул мог быць напісаны не раней як у гэтым годзе, але, прыняўшы пад увагу на мер аўтара нарыс аб украінскім казацтве выдаць паасобнаю кніжкаю, можна думаць, што ён даны артыкул напісаў прыблізна тады, калі і іншыя артыкулы аб славянстве, якія былі выдадзены паасобнымі брошурамі ў сэрыі „Библиотека войны“ гл. артыкулы №№ 29 і 30), менавіта ў 1914-м годзе.

Да 177 стар. Неудивительно, што наши пращуры боялись селиться по этой степи. Украінская колёнізацыя так званых „степей“ увасходзіць да вельмі даўных часоў, і з стэпаў украінскія пляменьні ніколі зусім не выцясьняліся, але памеры занятае тэрыторыі і густасьць насельніцтва ў розныя часы былі далёка неаднолькавыя. (М. Л.).

Да 177 стар. В княжеские времена (лет 700-900 назад). Першым гістарычным князем прынята ў навуцы лічыць Алега, які княжыў каля 913-га году. (М. Л.).