Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

вершаў — кажа В. Ластоўскі — у разьвіцьці яго таленту адчуваўся значны поступ“, — і гэта ўсё больш і больш умацоўвала яго літаратурную рэпутацыю. У 1911 годзе М. А. гасьцяваў улетку, як мы ўжо бачылі, у Вільні і асабіста пазнаёміўся з В. Ластоўскім, А. Луцкевічам і іншымі супрацоўнікамі „Нашай Нівы“; тут ён узбагаціў сябе новымі тэмамі з галіны беларускай старасьветчыны, якія і апрацаваў у цыклі вершаў „Старая Беларусь“; гарадзкія ўражаньні ад Вільні і лета, праведзенае ў вёсцы, паміж Вілейкаю і Менскам, далі матар‘ял і для іншых вершаў. Праз некалькі месяцаў пасьля ад‘езду з Вільні ён прыслаў рукапіс з вершамі часткова новымі, часткова ўжо раней надрукаванымі ў „Нашай Ніве“ і прасіў надрукаваць іх асобным зборнікам. Так пачалася гісторыя „Вянка“, якая цягнулася да канца 1913 году, калі, нарэшце, здабыты былі сродкі для надрукаваньня гэтага зборніку. Самы зборнік, памечаны 1913 годам, вышаў з друку, як відаць з аднаго ліста В. Ластоўскага, толькі ў пачатку 1914 году. Некаторыя падрабязнасьці аб друкаваньні зборніку В. Ластоўскі дае ў сваіх „Успамінах“ (гл. таксама т. I, увага да II-га разьдзелу).

Апрача „Нашай Нівы“, М. А. стараўся ўстанавіць пэўную сувязь і з іншымі беларускімі пэрыодычнымі выданьнямі. Так, напрыклад, мы бачым з яго перапіскі, што ў яго ў 1912 годзе заснавалася сувязь з „Маладой Беларусьсю“ якая тады выдавалася ў Ленінградзе; прынамсі, Я. Хлябцэвіч ня раз паведамляў М. А-ча ад рэдакцыі „Маладой Беларусі“, што прысланыя ім вершы і іншыя матар‘ялы будуць надрукаваны. Але чамусьці гэта надрукаваньне не адбылося. І наогул за жыцьцё М. А-ча ў беларускіх кругабежных выданьнях (апрача „Нашай Нівы“ і „Беларускіх Календароў“) мы не сустракаем друкаваных яго твораў. Сёе-тое потым надрукавана было ў „Гомане“ і ў „Вольнай Беларусі“, але ўжо пасьля сьмерці поэты ў 1917—20 гадох. Другая часопісь, у якой, як і ў „Нашай Ніве“, М. А. прыветна прынялі, была „Украинская жизнь“, якая выдавалася ў Маскве. У гады студэнцтва, іменна ў 1914—1916 гг., ён надрукаваў тут шэраг артыкулаў, пераважна крытычных, прысьвечаных украінскай