Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

новіча. Гэтыя ўвагі даюцца ў двух напрамках: 1) у напрамку конкрэтных даведак гістарычнага і літаратурнага зьместу, якія высьвятляюць тэкст артыкулаў Багдановіча, а часам уносяць у даныя ім зьвесткі тую ці іншую папраўку і ўдакладненьне і 2) у напрамку ідэолёгічных заўваг, паколькі гістарычныя погляды Багдановіча (між іншым і ў адносінах да гісторыі беларускае культуры), погляды, якія ствараліся ў поэты пад уплывам сучаснае яму эпохі, патрабуюць некаторых агаворак з боку свайго зьместу і ідэёвага афармленьня.

Самая мэта выданьня другога тому, які зьмяшчае ў сабе ўсе прозаічныя творы нябожчыка поэты, вызначаецца перш за ўсё тым, што ён дае вялікі матар’ял і для вывучэньня асобы поэты і яго літаратурнае чыннасьці ў цэлым і для ўяўленьня яго эпохі — пераважна нашаніўскага часу. У прыватнасьці шмат якія крытычныя артыкулы М. Багдановіча (разьдзел I-шы), у роўнай меры як і крытычныя нататкі і рэцэнзіі (разьдзел IV) уяўляюць бясспрэчную літаратурную каштоўнасьць, як зьместам, конкрэтным і рознастайным, так і сваёю композыцыйнаю апрацоўкаю, заўсёды формальна-вытрыманай і закончанай.

Праца зьбіраньня і першапачатковае падрыхтоўкі матар’ялаў для другога тому была распачата і большаю часткаю прароблена Літаратурнаю камісіяй у складзе І. І. Замоціна (старшыні камісіі) і B. T. Мачульскага (сакратара камісіі). Канчатковы рэдакцыйны перагляд тэксту артыкулаў, якія ўвайшлі ў другі том, групаваньне паводле разьдзелаў і падразьдзелаў і зьбіраньне матар’ялаў для ўваг у галіне конкрэтных даведак і агаворак рабілася ўжо камісіяй для выданьня твораў беларускіх пісьменьнікаў пры ўдзеле М. М. Піотуховіча і А. І. Барычэўскага, якія ў якасьці членаў камісіі падзялілі між сабою працу канчатковага перагляду ўсяго матар’ялу як з пункту гледжаньня ўстанаўленьня тэксту, так і з мэтаю адшуканьня некаторых неабходных даведак для ўваг. Дадатковыя рэдакцыйныя артыкулы, якія ўвайшлі ў крытычны апарат другога тому, былі разьмеркаваны між супрацоўнікамі камісіі наступным спосабам: І. І. Замоцін, апрача агульнае рэдакцыі ўсяго II-га тому, узяў на сябе прадмову і крытычна-біографічны нарыс, М. М. Піотуховіч — хронолёгію друкаваных твораў Багдановіча, А. І. Барычэўскі — бібліографію літаратуры аб Багдановічу, В. Т. Мачульскі — кароткае апісаньне рукапісаў Багдановіча; В. Т. Мачульскаму, апроч таго, належыць першапачатковы набор фактычных даведак для ўваг і агульная апрацоўка тых матар‘ялаў для іх, якія сабраны супрацоўнікамі камісіі.