Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

літаратуры. Тут-жа надрукаваны быў і вялікі нарыс пад загалоўкам „Белорусское возрождение“, які вышаў асобнаю брошураю ў 1916 годзе. З расійскіх пэрыодычных выданьняў М. А. цясьней за ўсё зышоўся з Яраслаўскім „Голосом“, але друкаваўся, апрача таго, у „Нижегородском листке“, у часопісе „Жизнь для всех“, у часопісе „Национальные проблемы“ і іншых выданьнях. Спроба яго зьмяшчаць свае творы ў некаторых буйных часопісах таго часу, напрыклад, у „Вестнике Европы“, у Европы", у „Северных Записках“, у „Русских Записках“, у „Голосе Минувшего“, у „Ниве“ і інш. не прывялі да спрыяльных вынікаў. Як відаць з лістоў розных рэдакцый за студэнцкія гады, яму або адмаўлялі ў зьмяшчэньні прысланых вершаў і артыкулаў на старонках часопісу ці давалі няпэўны адказ, які зацягваў пытаньне аб надрукаваньні. Чым вытлумачыць гэта: ці тым, што гэтыя рэдакцыі не хацелі зьмяшчаць вершаваных твораў на беларускія тэмы, ці тым, што проста не разгадалі вялікай здольнасьці ў поэце, які да таго ж пісаў ня толькі на беларускія тэмы і ня толькі на беларускай мове, — сказаць цяжка. З выдавецтваў ён пасьпеў зыйсьціся толькі з кнігавыдавецтвам К. Ф. Некрасава, дзе былі надрукаваны яго брошуры, прысьвечаныя нарысам славянства; перапіска з кнігавыдавецтвам „Польза“ аб надрукаваньні аднае з аповесьцяй Франко, перакладзенай М. А-чам з украінскае мовы, а таксама з выдавецтвам „Парус“ аб іншых перакладах з украінскай (мусіць, вершаў) скончылася, як відаць, нічым.

Нам застаецца сказаць яшчэ некалькі слоў аб адным баку студэнцкіх гадоў М. А—ча, менавіта аб яго асабовым жыцьці і асабістых захапленьнях, якія таксама ўвайшлі ў выглядзе групы тэм і мотываў у яго лірыку. М. А., чалавек вельмі сьціплы, які да таго-ж мала сачыў за сваім вонкавым выглядам, асабліва за ўбраньнем, рабіў часамі некалькі нязвычайнае ўражаньне і, як расказвае А. Д. Цітоў, мог выклікаць ухмылку зьдзіўленьня пры першым зьяўленьні сваім у грамадзе; але варта яму было прыняць удзел у агульнай размове, і ўсе пераконваліся (сьведчыць тая-ж асоба), што перад імі адмысловы і мілы размоўца, чалавек з чулаю і