5. Накіды артыкулаў: 1) „Бібліографія“. Рэцэнзія на кніжку Пагодзіна „Славянский мир“ (т. II, № 48) — 4 ст. іn. 4°. 2) „Сон-трава. Как повелись сказочники на Руси“ (т. I разьдзел. VI, № 10) 8 стар. in. 4°. 3) Чарнавы ўрывак артыкулу „Да пытаньня аб аўтары поэмы „Тарас на Парнасе“ — 2 стар. in 4°.
6. Чарнавы накід і чыставы ўрывак артыкулу „Этнографическая Польша“. Адказ на брошуру Курнатоўскага пад гэткім-жа загалоўкам — 7 стар. in. 4°.
7. Няскончаны накід артыкулу „Образы Галиции в художественной литературе“, які быў выдрукаваны ў „Русском Экскурсанте“ 1915 г. (т. I, № 31) — 7 стар. in 4°.
8. Артыкул аб Ламаносаве пад назваю „Поэзия гениального ученого“ (т. II, № 14) — 10 стар, in. 4°.
9. Сшытак у цыратавай вокладцы, 124 старонкі, іn 4°. Большасьць старонак белыя; на 24—77 стар, нататкі па поэтыцы, сярод якіх — прыклады алітэрацый, асонансаў і параўнаньняў.
10. Сшытак бяз вокладкі, 18 стар. in 4º, у якім зьмешчаны артыкул „Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці да XVI ст.“ (т. II, № 3).
11. Вельмі нячытэльны рукапіс пачатку перакладу на расійскую мову апавяданьня Васіля Стэфаныка „Синяя книжечка“, — 2 стар. in 4°.
12. „К генеологии одного стихотворения“ (А. Толстого) (т. II, № 16) — 6 стар. in 4°.
13. „Забутий шлях“, пачатак артыкулу аб нацыянальным элемэнце ў украінскай поэзіі, на украінскай мове (т. II, № 11) — 4 стар. in. 4°.
14. „Голос из Белорусии. (К вопросу о белорусской и великорусской речи в местной школе)“ (т. II, № 25) — 11 ст. іn 4°.
15. Аб Галіцыі. Няскончаны артыкул на расійскай мове без загалоўку (т. II, № 28) — 6 стар. in 4°.
16. „Булгарин в белорусской шуточной поэме“. Закончаны артыкул (т. II, № 7) — 7 стар. in 4°.
17. Бібліографія. Урыўкі рэцэнзіі аб зборы твораў Віньнічэнка т. II, № 45) і інш.
18. Пачатак чыставога артыкулу аб Францішку Скарыне і чарнавы накід аб ім-жа — 13 стар. in 2°.
19. „Украинское казачество“. Закончаны артыкул-чыставік на 29-ці старонках in 4° і некалькі да яго чарнавых варыянтаў (т. II, № 27) — 10 стар. in 4°.
20. Урыўкі розных артыкулаў, большаю часткаю нячытэльныя, усяго 50 аркушаў рознага формату (in 8°, 4º і 2º). Сярод іх пра „Страшное“, няскончанае апавяданьне на 1 стар. (т. I, разьдз. VII, № 11), урывак нарысу па гісторыі Беларусі (з барацьбы Полаччыны з Кіеўшчынай) — на 2 стар., урывак аб адраджэньні беларускае пісьменнасьці — на 2 старонках, аб „Літоўскай Пагоні“ — на 3 стар. На адной старонцы in 8° знаходзіцца радок вершу А. Пушкіна „Цветы осенние милей“, які быў узяты М. Багдановічам як эпіграф (т. I, № 106), і дапіска да яго: „Размер стихотворения — обычный пушкинский четырехстопный ямб, но за-то совсем уж необычна комбинация рифм: а а в с с в. Тут-жа надрукаваны паасобнік програмы „по русскому языку учеников VI класса Ярославской гимназии на испытаниях зрелости в 1911-м году“ з характэрнымі нататкамі поэты: „Беларуская пісьменнасьць мае свой пачатак яшчэ ў ХІІІ-м сталецьці“, або — „Пачатак беларускай пісьменнасьці належыць да ХІІІ стал., а расцвет да XVI—XVII стал.; за гэты час на беларускай мове зьявілася шмат усякіх кніг“…