Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

Кадзыўнаю душою і з сардэчнымі адносінамі да людзей. Паколькі ён выяўляў сябе ў гутарках і ў больш цесным дачыненьні з іншымі, ён, бязумоўна, павінен быў рабіць ня толькі прыемнае, але часамі і захапляючае ўражаньне. На гэтай глебе ствараліся сардэчныя адносіны да яго крэўных і сяброў і проста знаёмых, аб чым сьведчаць лісты да яго асоб яго сваяцкага кола, былых настаўнікаў, таварышоў, нават яго вучняў, з якімі ён займаўся прыватна, і іх бацькоў. Адгэтуль-жа, з яго асабовага абаяньня, бяруць пачатак і некаторыя больш інтымныя яго знаёмствы і сувязі. Конкрэтна можна адзначыць два-тры выпадкі. Больш раньні выпадак такога знаёмства, якое перайшло ў цеснае сяброўства, адносіцца, паводле сьведчаньня А. Ю-ча, да 1909 г., да летняга прабываньня М. А—ча, тады яшчэ гімназіста, у Крыме, на фэрме „Шалаш“ у ваколіцах Ялты. Тут М. А. пазнаёміўся з аднэю дзяўчынаю, захопленай і містычна настроенай; некаторы час, жывучы ў Яраслаўлі, ён падтрымоўваў з ёю перапіску і часамі з прычыны яе поглядаў, якія наводзілі яго на размышленьні, зварочваўся з пытаньнямі да А. Ю-ча. Гэтае сяброўства цягнулася і ў студэнцкія яго гады, калі і сама яго корэспондэнтка была ўжо слухальніцаю на Вышэйшых Жаночых Курсах. Ёй прысьвечаны верш 1909 г. „Цемень“ (т. I, разьдзел I, № 18). Па думцы А. Ю—ча, да яе-ж зьвернуты трыолет, напісаны на адвароце фотографічнай карткі („Я бальны, бяскрыдлаты поэт“), які таксама адносіцца да 1909 году (т. I, разьдз. I, № 6). Першы верш гаворыць аб тым, што М. А. цікавіўся настроямі сваёй корэспондэнткі, але цалкам іх ня мог успрыняць па самым характары свайго сьветаразуменьня. Другі выпадак інтымнага знаёмства, які таксама пакінуў сьлед у лірыцы М. А—ча, адносіцца да 1915 году, таксама да летняга прабываньня на поўдні, іменна ў Старым Крыме. Тут захапленьне М. Б-ча набыло больш глыбокі характар. А. Ю. называе гэты выпадак „адзіным романічным эпізодам“ жыцьця свайго сына. У іншых успамінах гэты выпадак таксама адзначаны. Н. Г. Агурцоў расказвае аб гэтым так: „Лично от меня он не скрывал, что находится в интимной переписке с одной особой, с которой он