4. Аркуш in 2º і 10 старонак in 4° з алоўкавымі нататкамі і прыкладамі для лемантара.
ПАПКА VI
зьмяшчае ў сабе паасобныя аркушы з начыста напісанымі вершамі. Чыставы выгляд аўтографаў і зробленая на некаторых аркушох прыпіска адрасу поэты даюць падставу думаць, што захаваныя ў гэтай папцы паасобнікі вершаў былі падрыхтаваны поэтам для адсылкі ў рэдакцыю да надрукаваньня. Некаторыя з іх былі ўжо раней выдрукаваны ў „Вянку“ і „Нашай Ніве“. Большасьць аркушоў з бакоў крыху прыпалена, але тэкст ад агню не папсаваўся.
У папцы зьмяшчаюцца наступныя рукапісы:
1. Аркуш у 4 старонкі in 2° з перакладамі з украінскай на расійскую мову наступных вершаў Т. Шаўчэнкі: „В Украйне ли, в Сибири-ль будут“ (т. I, № 291), „И серое небо и сонные воды“ (т. I, № 294), „Готова! Парус распустили“ (т. I, № 295).
2. Аркуш in 2° з перакладамі двох вершаў Т. Шаўчэнкі на расійскую мову — „Н. И. Костомарову“ (т. I, № 290) і „А. О. Козачковскому“ (т. I, № 293).
Крыху абгарэлы аркуш in 2° з чыставымі аўтографамі трох вершаў на першай старонцы: „Изящный сад, совсем как у Ватто“, (т. I, № 302), „Триолет — Мне долгое забвенье Вами“ (т. I, № 301) і „Четверной акростих“ (т. I, № 285).
3. Поўаркуша памерам in 2º з вершамі „В старом саду“ (т. I, № 202) і „Триолет XVIII века“ (т. I, № 301). Пад загалоўкамі абодвых вершаў аўтарская прыпіска: „пер. авт. с белорус. по рук“.
4. Адна старонка з вершам „Маладыя гады“ (т. I, № 76).
5. Старонка з вершам „Мы гаворым у двох“… (т. I, № 81).
6. Поўаркуша з вершам „На Лявонавай кашулі вышыты галубкі“ (т. I, № 72).
7. Поўаркуша з вершам „Калі паласу агневую“ (т. I, № 75).
8. Старонка з вершам „Скірпуся“ (т. I № 73).
9. 8 старонак in 4° з вершам „Хто там едзе па касову полю?“ (т. I, № 238).
10. Аркуш паштовага формату з вершам „Тая крыніца, што раньш к акіяну нясла свае хвалі“ (т. I, № 248). Пад тэкстам вершу дапіска: „Перевод некоторых, плохо понятных для великоруссов слов“.
11. Поўаркуша з вучнёўскага сшытку іn 40 з вершамі „Шынок“ (т. I, № 226) і „Зьяньне месяца“ (№ 224).
12. Моцна апалены па краёх поўаркуша паштовага формату з в. „Мае песьні“ (т. І, № 1).
Нумеры 13-23 уяўляюць сабою поўаркушы малога формату (in 16°) з наступнымі вершамі на кожным поўаркушы: 13) в. „Зьмяіны цар“ (т. I № 95), 14) „Лясун. Прывольная цёмная пушча“ (т. І. № 11), 15) „Асеньняю ноччу“ (т. I, № 14), 16) „Лес. Пугач“ (т. I, № 13), 17) „Поле, Падвей“ (т. I, № 15), 18) „Русалка“ (т. I, „Увагі“ стар. 449), 19) „Лясун“ т. I, № 10), 20) Старасьць (т. I, № 12), 21), „Хмурныя, цёмныя гудзяць і шэпчуць елі“ (т. I, „Увагі“, стар. 448), 22) „Ноч“ (т. I, № 2), 23), „На чужбіне“ (т. I, № 3).
24. Чвэртка аркушу паштовага формату з вершам „Вось і ноч. Нада мной заліліся сьлязамі нябёсы“ (т. I, № 27).
25. Значна абгарэлы поўаркуш іn 40 з вершамі „Ціхія мае ўсе песьні“… (т. I, № 29) і „Не знайсьці мне спакою ні цёмнаю ноччу ні днём“ т., № 30).