Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

познакомился в Крыму и полюбил. Я не знал этой особы и не считал удобным распрашивать об его отношениях к этой особе. Но как мне казалось, его чувство было серьезно и сильно отражалось на его здоровье. Чувствовалось, что он переживает какой-то тяжелый внутренний кризис“. Прыблізна ў такіх-жа рысах робіць заўвагу аб гэтым выпадку А. Д. Цітоў: „В минуты откровенности Максим Адамович рассказывал мне, передавая как тайну, историю своего увлечения. Будучи на юге, он влюбился в одну женщину, но любовь была неравной и неудачной и причинила лишь ему не мало волнения“. Трэці выпадак з асабовых захапленьняў нябожчыка поэты, які адбіўся ў яго лірыцы, адносіцца да жыцьця яго ў Яраслаўлі: цэлы шэраг вершаў на беларускай і расійскай мове (гл. т. I, разьдз. IV і V), вершаў пяшчотных і чулых, згрупаваны каля імя „Аня“, у якім гадана можна бачыць адну з Яраслаўскіх знаёмых М. А-ча. Усе гэтыя выпадкі з інтымнага жыцьця поэты, што ўвайшлі, як крыніца, у яго лірыку, сьцьвярджаюць выказаную яго бацькам думку, што суадносіны М. А-ча да пачуцьця каханьня былі заўсёды надзвычайна чыстымі і нават паважлівымі. Той вобраз, „мадонны“, аб якім ён гаворыць у сваіх вершах „На вёсцы“ і „Вэроніка“ (т. I, разьдз. II, №№ 183, 184) і ў раньнім апавяданьні „Мадонна“ (т. I, разьдз. VII), быў відавочна не выпадковым стварэньнем яго фантазіі, а запраўдным выяўленьнем уласьцівых яму адносін да жанчыны і да пачуцьця каханьня.

VI.

У пачатку восені 1916-га году М. А. прыступіў да здачы апошніх залікаў у Ліцэі, але, як можна меркаваць на падставе аднаго ліста, задатаванага канцом 1916-га году (гл. рукапісы — IХ, 6, ліст да Гапановіча), усіх залікаў не закончыў; паводле даных у „Материалах“ А. Ю-ча, наадварот, залікі былі ўсе зданы. Тады-ж у восень ён у ліку іншых студэнтаў- дэмідаўцаў, якія праслухалі ўсе чатыры курсы Ліцэю, павінен быў прызывацца на вайсковую службу, — аб гэтым ён таксама ўпамінае ў адным з сваіх лістоў (у Менск, бяз даты, якая вызначаецца прыблізна верасьнем 1916-га году, гл. ру-