Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

піску; бываў у сям‘і Сівіцкіх; сябраваў з поэтам Бядуляю, у якога жыў; блізка сышоўся з А. Смолічам, у якога некалькі разоў быў і чытаў свае новыя творы. За гэтыя месяцы М. А. не прыпыняў свае літаратурнае працы. Ён працаваў урыўкам на службе і вечарамі дома і ў Пушкінскай бібліотэцы, дзе праседжваў часамі да 2-3-х гадзін ночы. Ён працаваў над тэорыяй поэзіі, пісаў артыкулы і вершы. Пераважны ўхіл яго літаратурнай работы за гэты час — мастацка-фольклёрыстычны: артыкулы аб народнай поэзіі і вершы народна-поэтычнага складу; апрача таго, ён перакладаў з чужаземных моваў. За гэты час былі, як відаць, напісаны ім такія вершы, як „Страцім-лебедзь“, „У Максіма на кашулі“, „Пагоня“; але магчыма, што чарнавікі гэтых вершаў ён прывёз з сабою з Яраслаўля. Апрача таго, у гэты час М. А. разам з А. Смолічам і Л. Сівіцкаю, якая была сакратаром Беларускага Камітэту дапамогі ахвярам вайны, задумаў скласьці літаратурную хрэстоматыю для старэйшых груп пачатковай школы. М. А. склаў для хрэстоматыі програму, выпаўненьне якой разьмеркавана было паміж удзельнікамі працы. Хрэстоматыя ня была выдадзена з прычыны выезду з Менску М. А—ча і з прычыны немагчымасьці яе надрукаваць; але спэцыяльна для гэтай хрэстоматыі М. А. напісаў нарыс „Городок“ (т. I, разьдз. VII) і іншыя культурна-гістарычныя нарысы.

Між тым хвароба М. А—ча разьвівалася. Ён кашляў цэлымі начамі. Зьмітраку Бядулі, разам з якім ён жыў, і яго сёстрам прыходзілася даглядаць хворага, што лажылася на іх вялікім цяжарам. М. А. гэта бачыў, але супакойваў іх тым, што ў яго ня сухоты і што ён скора ачуняе. Сам ён мала клапаціўся аб сваім здароўі, — таксама як і наогул аб сваім дабрабыце. Ня гледзячы на хваробу, ён і далей працаваў ня толькі днём, але і ноччу; працаваў у гарачцы, пры высокай тэмпэратуры ў 38—39°. У такім менавіта стане, паводле сьведчаньня А. Смоліча, быў ім напісаны ў часе службы верш „Пагоня“. Расказваючы аб гэтым за абедам А. Смолічу, поэта дадаў: „У гарачцы пішацца лёгка“.

Аднак хвароба поэты ўступіла ў такую фазу, пры якой працаваць далей было нельга. Яму далі водпуск і грашовую