Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

дапамогу для того, каб ён ехаў у Крым. У лютым месяцы 1917 г. ён паведаміў бацьку, што зьбіраецца ў Крым на два месяцы. Бацька меў замер з ім зьехацца ў Сымфэропалі, куды ён якраз быў пераведзены на службу. М. А. выехаў з Менску ў канцы лютага, але ў Сымфэропалі бацькі не знайшоў, бо той, захоплены ў Яраслаўлі лютаўскаю рэволюцыяй, сваечасова ня мог выехаць і прыбыў у Сымфэропаль, калі М. А. ужо пераехаў у Ялту. У Ялце ён, пасьля доўгіх шуканьняў кватэры, пасяліўся на Мікалаеўскай вуліцы, дом № 8, у даволі нізкім месцы, недалёка ад мора, што для слабагрудага мала падыходзіла; пакой быў з асобнымі ўсходамі, ізоляваны, мала даступны для дагляду хворага; з харчаваньнем М. А. уладзіўся таксама няўдала.

Аб гэтай апошняй падарожы ў Крым і аб умовах жыцьця ў Ялце захаваўся ліст поэты да П. Я. Гапановіча, напісаны, як відаць, за 1½—2 месяцы да сьмерці (гл. рукапісы — IХ, 10). Тут поэта спачатку з вялікаю задаволенасьцю гаворыць аб сваім жыцьці і працы ў Менску, дзе, як ён выказваецца, яго жыцьцё „обставили заботливо и любовно“, а потым пераходзіць да сваёй хваробы і падарожы ў Крым. „Не вылечили меня и послали в Крым. Молодежь устроила прощальный вечер, люди поближе провожали на вокзал — все по хорошему. Ехал я долго, ожидать поезда на пересадках (а их 4) приходилось многими часами — на ст. Бахмач 18 ч. в Ялту приехал, измотавшись. Четыре дня искал квартиру. Нашел хорошую комнату с самост. ходом, окна на море, чудесный вид, полдня светит солнце, есть балкон, вокруг дома сад и проч. Боюсь одного — не вредна ли близость к морю: дом на горе, но до моря саж. тридцать-сорок. Комната, значит, хороша, а здоровье мое пошло не в гору, а под гору. Мокроты пошло больше, температура ухудшилась, ходить стало трудно — пойдешь и засапаешься. Похудел я. А в заключение пошла кровь дня на четыре. Ослаб я к тому времени очень. Думаю, дело в том, что хозяйка на топке экономию нагоняла. Теперь помаленьку поправляюсь, хотя погода отвратительная — дождь, ветер, холодно. Из-за болезни и писать не хотелось. И это письмо