Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

пишу в два приема. Отцу я о болезни писал безо всяких подробностей. Лечусь, мол, в Ялте — и все тут. И ты не расписывай“.

Запраўды М. А. спачатку пісаў бацьку ў Сымфэропаль даволі супакойлівыя лісты, але потым перапіска спынілася: у пачатку мая месяца бацька не атрымаў адказу на два свае лісты і, заняты службаю, не пасьпеў даведацца аб сыне. А сын ужо дажываў апошнія дні. Ён увесь час быў на нагах і нават сам хадзіў па харчы. Але за тыдзень да сьмерці, калі моцна пашла праз горла кроў, ён зьлёг у пасьцель. Ён памёр 25-га (12-га ст. ст.) мая 1917 г. у адзіноце і пахаваны ня ялцінскім могільніку недалёка ад Мікалаеўскай вуліцы, дзе жыў перад сьмерцю. Бацька ўведаў аб горы, якое яго спаткала, толькі на чацьверты дзень пасьля сьмерці сына. Уміраючы, сын ня даў кватэрнай гаспадыні адрасу бацькі, бо не хацеў яго трывожыць; яна знайшла ў паперах нябожчыка яраслаўскі адрас бацькі і тэлеграфавала ў Яраслаў.

Аднак, перад сьмерцю М. А., як відаць, хацеў папярэдзіць бацьку лістом аб блізкай катастрофе, але апошні ліст застаўся недапісаным і неадасланым (рукапісы — IX, 11). У ім, побач з дзелавым і спакойным паведамленьнем аб хваробе, адчуваюцца засмучоныя разьвітальныя ноты: „Здравствуй, старый воробей. Молодому воробью плохо. Врач говорит так: процесс в правом легком закончен; оно зарубцевалось и, если есть в нем немного мокроты, местами — жесткое дыхание, то это дело третьестепенное. Но туберкулез, как обычно, перешел в левое легкое и развивается, тоже, как обычно, в более острой форме. Мокроты у меня много, температуры высокие, два раза шла кровь, второй раз отплевал я ее дней в десять, но с этого кровотечения из кровати уж не встаю — ослаб окончательно. Скоро начнутся жары, надо будет уезжать из Ялты, а как в таком виде поедешь?“

Незадоўга да сьмерці поэт усё яшчэ жыў тымі ж грамадзкімі і культурнымі інтарэсамі, якія напаўнялі яго жыцьцё ў часе яго службы ў Менску; гэта можна бачыць між іншым з неадасланага ліста да А. А. Смоліча (рукапісы IX, 12). У гэтым сэнсе вельмі каштоўны і паказальны таксама