Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

Побач з уплывам з боку бацькаўшчыны, які ішоў шляхам зносін з жывымі людзьмі і шляхам чытаньня кніг, былі, вядома, нейкія іншыя ўплывы на поэту, што пашыралі кругагляд яго назіраньняў і дум да меж усяе навакольнае рэчаіснасьці — ня толькі беларускае і украінскае, але і вялікарускае і нават заходня-эўропейскае. І ў самай рэчы, сярод вершаў поэты ёсьць, як мы пабачым ніжэй, невялікая група такіх, якія напісаны на тэмы не спэцыяльна-беларускага, а, так сказаць, наагул сучаснага поэце соцыяльна-бытавога зьместу. Адкуль ідуць гэтыя тэмы ў творчасьці М. Багдановіча? Яны ткасама, бясспрэчна, не выпадковы. На аснове біографічных матар‘ялаў у мяне склалася ўражаньне, што і ў гэтым дачыненьні павінен быў аказаць значны ўплыў на поэту яго бацька. Грамадзкі працаўнік складам розуму і характарам свае дзейнасьці, у свой час актыўны народаволец (1882-1892), А. Ю. ня мог не перадаць свайму сыну некаторага грамадзка-політычнага ўхілу ў бок актыўнага народніцтва. Гэтым, вядома, і тлумачыцца, што шмат-якія вершы М. Багдановіча на беларускія тэмы ня проста прасякнуты смутлівым народалюбствам, але і палаюць гнеўным протэстам супроць прыгнечаньня народных мас і заклікам да змаганьня за вызваленьне іх ад соцыяльна-экономічнага ўціску. Адсюль-жа вядуць сваё паходжаньне і тыя вершы, што бяруць гэтую тэму аб соцыяльным уціску шырэй, у роўніцы сучасных поэце соцыяльных дачыненьняў наагул (пар. „Мяжы“ — аддз. I. № 59). Апрача бацькі, вядомы ўплыў на поэту ў тым-жа кірунку маглі аказаць і некаторыя яго знаёмствы. Якое ўласна — пакуль мы ня можам на гэта адказаць конкрэтна, таму што для гэтага няма фактычных даных. „Материалы“ А. Ю-ча гавораць, галоўным чынам, яб Яраслаўскіх сувязях поэты, — асабліва з супрацоўнікамі „Голоса“. Зусім магчыма, што ў іхнім асяродзьдзі поэта знайшоў і абмяркоўваньне набалелых грамадзка-політычных пытаньняў, асабліва тых соцыяльных супярэчнасьцяй перадрэволюцыйнае пары, што шырака трактаваліся ў пачатку XX сталецьця ў колах расійскае інтэлігенцыі, як грамадзкіх, гэтак і літаратурных. Вядомае значэньне ў сэнсе крыніцы