Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

грамадзка-політычных настрояў М. Багдановіча мелі таксама і кнігі. Кнігі соцыяльна-політычнага характару ўпяршыню ўспамінаюцца ў біографіі поэты ў гады яго гімназічнае навукі, а ўласна ў гады рэволюцыйнага руху ў Яраслаўскай гімназіі (1905-6 і 1906-7 гг.). У гэты час яго зацікавілі Бакунін, Прудон, Эльцбахер, Малятэста, Чэркезаў і інш. Выходзячы з гэтых кніжных уплываў, рэволюцыйны ўхіл М. Багдановіча за гады вучнёўства, як відаць, трэба азначыць, як індывідуальна-анархіцкі. Анархізм яго, вядома, нельга разумець, як трывалае захапленьне; але да індывідуалізму ён меў бясспрэчны нахіл. Гэта пацьвярджаецца пазьнейшымі сымпатыямі поэты да соцыялёгічнае тэорыі ўласна такога кірунку. У артыкуле, прысьвечаным Н. Д. Ножыну („Ежем. журнал“, 1916, № 6 — т. II, № 60) ён з вялікім захапленьнем гаворыць аб гэтым біолёгу-нігілісту 60-х гадоў уласна, як аб яскравым выражальніку індывідуальна-соцыялёгічнага сьветагляду. У гэтым артыкуле М. Б. выкладае яго тэорыю таго тыпу грамадзтва, які можна назваць грамадзтвам „однородным“ ці „недробным“; у аснове гэтага грамадзкага ладу ляжаць „интересы личности“; гэты тып грамадзтва Ножын проціставіць другому тыпу грамадзкага жыцьця, пры якім „личность почти низведена на степень простого органа общественного целого“. Ножын, вывучаўшы на ўзьбярэжжы Міжземнага мара прасьцейшых марскіх жывёлін, прототып першага грамадзкага ўкладу бачыў у „колонии гидр“ (гідра прасьцейшая вадзяная жывёліна), а прототып другога віду грамадзтва — у „колонии сифонофор“ (прасьцейшыя морскія жывёліны). Сымпатыі М. Багдановіча, відаць, на баку першага тыпу, дзе грамадзтва не паглынае асобы, і, наадварот, ён адмоўна адносіцца да другога віду грамадзкага жыцьця, што відаць, паміж іншым, з яго вершаванага накіду (аддз. IV, № 261 — „Усплывае грамада сыфонофора“), дзе ў вобразе „грамады“ сыфонофор ён у мінорных рэгістрах гаворыць аб такім грамадзтве, якое жыве „бяз шчасьця і бяз гора“. Ацэньваючы крыху раней („Голос“, 1914, № 22 — т. II, № 61) Н. К. Міхайлоўскага, уласна як вучня Н. Д. Ножына, ён з асаблівай увагай затрымліваецца на