Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

індывідуалістычным баку сьветапогляду Міхайлоўскага і нават цытуе яго формулу прогрэсу, дзе, як вядома, адведзена віднае месца (ужывём тэрмін П. Л. Лаўрова) „крытычна-мысьлячай асобе“. „Прогресс есть — цытуе М. Багдановіч Міхайлоўскага — постепенное приближение к целостности неделимых (т. е. личностей), к возможно полному и всестороннему разделению труда между органами и возможно меньшему разделению труда между людьми“… Гэтую формулу М. Багдановіч называе „замечательной“, „определяющей собою содержание всего литературного наследия, оставшегося от Михайловского“. Адсюль можна думаць, што самога поэту і ў гады гімназічнае навукі і ў студэнцкія гады больш цікавіла тая форма грамадзкага жыцьця, якую раскрывалі ў сваіх артыкулах Ножын і Міхайлоўскі. Гэтая форма разумеецца ў Ножына як такая „система общественного устройства“, якая „наиболее обеспечивает гармоническое развитие личности“ (цытую артыкул М. Багдановіча аб Ножыну). Я ня хочу гэтым сказаць, што мысьлю М. Багдановіча, як такога, які цалком падзяляў пераконаньні Ножына ці, прынамсі, Міхайлоўскага. Але мне здаецца ўсё-ткі, што ў соцыяльнай самасьвядомасьці поэты індывідуалізм быў кіраўнічым фактарам. Гэта ў цалку адпавядала таму інтэлігенцкаму асяродзьдзю, якое было блізкім поэце і якое часткаю жыло яшчэ традыцыямі ідэй Лаўрова і Міхайлоўскага, часткаю шукала новых аўторытэтаў для ўгрунтаваньня свайго сынтэзу свабоды асобы і неабходнасьці грамадзкага слугаваньня. З гэтых даведак больш ці менш азначаецца соцыяльна-культурная позыцыя поэты ў гады яго студэнцтва. Калі выразна паставіць пытаньне, да якой уласна грамадзкай групы ён належаў паводле складу сваіх пераконаньняў, дык на гэтае пытаньне можна адказаць так. Ён належаў да тае часткі інтэлігенцыі перадрэволюцыйнае пары, якая рашуча адмежавалася ад інтэлігенцкага мяшчанства, што жыло дробна-буржуазнымі ідэаламі, але ня прыстала і да актыўнага рэволюцыйнага руху. Гэтая частка інтэлігенцыі заняла асаблівую позыцыю: ставячыся адмоўна да соцыяльнае неўпарадкаванасьці сучаснага ёй ладу жыцьця, яна ў той жа час про-