Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

ціставіла яму не якую-небудзь выразную програму новае соцыяльнасьці, а адно — агульныя імкненьні, накірованыя да жыцьця больш культурнага, больш чалавечнага і больш дасканальнага ў соцыяльным сэнсе. Гэта тая частка інтэлігенцыі, якую мы адчуваем у некаторых індывідуалістых раньніх твораў М. Горкага, што протэстуюць супроць навакольнага соцыяльнага зла ў імя лепшае будучыны; гэта тая інтэлігенцыя, што зарысована ў асобе чэхаўскае моладзі ў яго драмах, моладзі, што гаворыць аб жыцьці працоўным, праўдзівым і прыгожым; тая інтэлігенцыя, якую малюе Купрын у асобе сваіх герояў, што мысьляць і пярэчаць (але не актыўна, а адно эмоцыянальна) супроць „молоха“ капіталу і яго жрацоў-драпежнікаў жыцьця. У склад гэтае інтэлігенцыі ўваходзіла значная частка расійскіх белетрыстых і поэтаў канца XIX-га і пачатку XX-га веку, — паміж іншым, і поэты-сымболісты. Я думаю, што да гэтай часткі інтэлігенцыі свайго часу можа быць да вядомае ступені залічаны і М. Багдановіч. Гэтым уласна і тлумачыцца, што ён, будучы далёкім ад інтэлігенцкага мяшчанства, ня выявіў, аднак, больш азначана свае грамадзка-політычнае позыцыі, а жыў агульным адмаўленьнем сучасных яму соцыяльных супярэчнасьцяй і агульнымі думамі ды лятуценьнямі аб аднаўленьні соцыяльнага ладу. Да гэтага неабходна дадаць, што соцыяльна-культурная позыцыя М. Багдановіча была цесна ўвязана з імкненьнямі нацыянальнага беларускага адраджэньня і ў ім уласна больш за ўсё знаходзіла сваё канкрэтнае выяўленьне. Заданьне гісторыка літаратуры ў адносінах да данага пытаньня ў аналізе творчасьці поэты зводзіцца да таго, каб уважліва вывучыць рукапісны матар‘ял, што захаваўся (поэтавы сшыткі, запісы яго на паасобных лісткох, сьпіс прачытаных ім ці прызначаных на прачытаньне кніг і г. д.) і ўстанавіць больш дакладна круг грамадзкіх інтарэсаў і ідэй, сярод якіх ён жыў і якія ператварыў у мастацкія вобразы сваіх вершаў, напісаных на сучасныя яму соцыяльна-культурныя тэмы.

З тае прычыны, што апрача вершаў на беларускія тэмы і вершаў на сучасныя поэце соцыяльна-культурныя тэмы,