Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная

на яе адраджэньне, а пэсымістычныя настроі сымболізму рашчыняліся ў яго ў сьветлых мотывах красуючага хараства жыцьця. Больш дэтальна пытаньне аб крыніцах пэсымізму ў М. Багдановіча і аб самым характары яго пэсымізму можна ў дасьледчым парадку ўстанавіць на аснове вывучэньня ўспамінаў аб ім, яго перапіскі і адпаведнай данаму пытаньню групы вершаў.

Гэткія крыніцы творчасьці М. Багдановіча, што азначаюць да некаторае ступені тэматыку тых яго твораў, у якіх ён рэагуе на соцыяльна-культурныя зьявы і проблемы яго эпохі: на лёс свае бацькаўшчыны, на соцыяльнае жыцьцё свайго часу наагул і на агульна-людзкія проблемы псыхолёгічнага пераважна характару. Побач з гэтымі крыніцамі конкрэтна-жыцьцёвага зьместу, у яго творчасьці мелі месца і літаратурныя крыніцы ды ўплывы. У схэме гэтае групы крыніц, як і ў першай, ужо разгледжанай, групе, ёсьць вядомая градацыя: там у сваіх успрыманьнях конкрэтнага жыцьця поэта ішоў ад бацькаўшчыны да сучаснасьці наогул і навакольнае сучаснасьці да самых шырокіх агульналюдзкіх пытаньняў; тут, у галіне літаратурных уплываў, ён ідзе аналёгічным шляхам: ад уплываў беларускай народнай поэзіі і беларускай мастацкай літаратуры да ўплыву славянскіх літаратур, а ад іх да літаратур заходня-эўропейскіх, г. зн. да літаратурных крыніц усясьветнага маштабу. Пытаньне аб літаратурных уплывах на М. Багдановіча зьяўляецца ў дасьледваньні яго творчасьці даволі складаным заданьнем і патрабуе папярэдняга аналізу адпаведных матар‘ялаў. Тут, у кароткім нарысе, я магу адно вызначыць паасобныя моманты гэтага заданьня, але не разьвязваць яго дэтальна. Уплыў беларускае літаратуры патрэбна ўстанавіць у двох відах: уплыў народнае вуснае творчасьці і ўплыў паасобных пісьменьнікаў, асабліва нашаніўскае пары. Параўнальны аналіз тэматыкі яго вершаў фольклёрыстычнага характару і роўналежна з імі тых зборнікаў і прац па беларусазнаўству, якімі ён карыстаўся (Шэйна, Раманава, Радчанкі, Карскага і інш.), павінен, даць вядомыя вывады па пытаньні аб адносінах яго мастацкага фольклёрызму да матар‘ялаў белару-